27 красавiка 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Клімкін: Украіна атрымае ад ЗША не толькі «Джавеліны»

3
Павел Клімкін: Украіна атрымае ад ЗША не толькі «Джавеліны»
ПАВЕЛ КЛІМКІН
ФОТА: УНІАН

Акрамя супрацьтанкавай зброі, Украіна мае патрэбу ў дронах, контрбатарэйных сістэмах і сродках вядзення кібервайны.

Украіна атрымае абарончую смяротную зброю ад ЗША, упэўнены міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін. Пра гэта ён сказаў журналістам у час візіту ў Канаду, піша gordonua.com.

Ён адзначыў, што акрамя супрацьтанкавай зброі, Украіна мае патрэбу ў дронах, контрбатарэйных сістэмах і сродках вядзення кібервайны.

«Я перакананы, што ў будучыні мы дакладна атрымаем больш абарончага ўзбраення і ваеннага абсталявання. Не магу сказаць дакладную дату, але мы працуем над гэтым... Нам трэба ўсё гэтае абсталяванне, лагістычная падтрымка і трэніроўкі. Тым больш што гэта ўзаемавыгадна: мы перадаем свой досвед барацьбы з расейцамі. Гаворка ідзе не пра адзін асобны элемент пазла, не толькі пра Javelin, а пра ўсё», – сказаў міністр.

31 ліпеня выданне The Wall Street Journal напісала, што ў ЗША распрацавалі план пастаўкі абарончага ўзбраення Украіне. Гаворка ідзе пра перадачу супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin і сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Украінскі амбасадар у ЗША Валерый Чалы заяўляў, што праект амерыканскага федэральнага бюджэту на 2018-ы фінансавы год прадугледжвае вылучэнне смяротнай зброі.

24 жніўня ў ходзе візіту ў Кіеў міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс сказаў, што ў Злучаных Штатах разглядаюць пытанне наконт вылучэння Украіне абарончага смяротнага ўзбраення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках