26 красавiка 2024, Пятніца, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перастрэлка ў «Масква-Сіці» адбылася на бяседзе з удзелам зорак эстрады

13
Перастрэлка ў «Масква-Сіці» адбылася на бяседзе з удзелам зорак эстрады
ФОТА: RBK.RU

Перастрэлка адбылася паміж байцамі Расгвардыі і аховай расейскага бізнэсоўцы са спісу Forbes.

Да перастрэлкі, якая адбылася напярэдадні на паркоўцы маскоўскага комплексу «Масква-сіці», датычная ахова былога саўладальніка кампаніі «Вім-Біль-Дан» Гаўрыіла Юшваева, які займае 82-е месца ў спісе найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі паводле ацэнцы Forbes. Менавіта яго целаахоўнікі ўступілі ў канфлікт з супрацоўнікамі ФГУП «Ахова» Расгвардыі. Пра гэта піша РБК са спасылкай на крыніцу ў ГУ МУС Масквы і суразмоўцу, знаёмага з матэрыяламі крымінальнай справы.

З ягоных слоў, як удалося высветліць следчым, інцыдэнт адбыўся на паркоўцы каля вежы «Око». Супрацоўнікі ПАА, якія сустракалі гасцей, папрасілі кіроўцу чорнага Mercedes прыбраць няправільна прыпаркаваны аўтамабіль, які замінаў праходу гасцей. З прыпаркаваных Toyota Land Cruiser і Mercedes Benz ML выйшлі некалькі мужчын, якія выступілі на баку кіроўцы Mercedes.

Целаахоўнікі Юшваева ўступілі ў канфлікт з атрадам Расгвардыі, які ахоўваў прадпрымальніка з Ізмайлава Дзмітрыя Паўлава, які адзначаў у рэстарацыі свой 50-ы дзень нараджэння. У выніку адбылася перастрэлка, паведаміў суразмоўца.

Следчы камітэт пачаў паводле факта інцыдэнту крымінальную справу паводле часткі 3 артыкула 30 арт. 105 КК РФ (замах на забойства двух і больш асоб). Праваахоўнікі затрымалі шасцярых меркаваных удзельнікаў перастрэлкі.

Перастрэлка ў сталічным комплексе «Масква-Сіці» адбылася ўвечары напярэдадні. Паводле звестак крыніцы РБК, пасля інцыдэнту двое супрацоўнікаў ФГУП «Ахова» былі шпіталізаваны з агнястрэльнымі раненнямі ў гарадскія бальніцы, яшчэ чацвёра мужчын з агнястрэльнымі раненнямі былі дастаўленыя ў найбліжэйшыя медыцынскія ўстановы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках