26 красавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэформу» ЖКГ хочуць правесці за кошт грамадзян

18
«Рэформу» ЖКГ хочуць правесці за кошт грамадзян

Інакш улады проста не ўмеюць.

«На днях завяршыўся чарговы, ужо пяты, Кастрычніцкі эканамічны форум. Як звычайна, адной з тэм былі эканамічныя рэформы, толькі вось надзей і запалу ў параўнанні з папярэднімі форумамі паменшылася. Рэальных рэформ няма, але не таму, што яны не актуальныя», - піша выданне «Наше мнение».

Эканамічны рост такі слабы, што нават не заўважны: эканоміка Беларусі «аднаўляецца» ўслед за расейскай, але пры гэтым трохі больш павольна. Так, уласна, было і папярэднія гады, калі эканамічныя поспехі нашага галоўнага гандлёвага партнёра стваралі ўмовы для развіцця і нашай краіны. Але калі Расея ў перыяд бурнага росту ў 2000-я змагла назапасіць вялікія валютныя рэзервы, Беларусь назапасіла істотныя запазычанні.

Прынцыпова сітуацыя не мяняецца і сёння: рост золатавалютных рэзерваў суправаджаецца ростам замежнага доўгу. Уласна, гэтыя рэзервы не пераўзыходзяць абавязанні ў выплатах, якія маюць адбыцца на працягу дванаццаці месяцаў. Каля USD6 млрд павінны выплаціць органы дзяржкіравання, і амаль USD1,2 млрд трэба будзе аддаць па крэдытах, атрыманых прадпрыемствамі рэспублікі пад гарантыі ўрада. Прафіцыт замежнага гандлю ў некалькі сотняў мільёнаў не здольны аплаціць усе выплаты, а значыць, для выканання абавязанняў спатрэбяцца новыя пазыкі, якія павялічаць пазыковую нагрузку на наступныя гады.

Дрэнна і тое, што невялікі прафіцыт гандлю, які мы маем, з'яўляецца следствам парушэння нашых жа абавязанняў па дамовах, заключаных з Расеяй. Нам раптам пашчасціла стаць краінай, што экспартуе трапічную садавіну, мы нечакана навучыліся вырошчваць атлантычную фарэль і сёмгу. Гэтыя абставіны нароўні з тым фактам, што мы пастаўляем у ЕЗ мільёны тон нафтапрадуктаў у абыход існых беларуска-расейскіх пагадненняў, сталі дадатковым раздражняльнікам у адносінах з Расеяй.

Можна не сумнявацца, што ва ўрадзе добра разумеюць пра рэальныя перспектывы эканамічных калізій з Масквой, і тым не менш неабходныя структурныя рэформы так і не праводзяцца. Больш за тое, на апошнім Кастрычніцкім эканамічным форуме вуснамі першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага агучана пазіцыя, якая апраўдвае бягучае становішча спраў: «Дыскрэдытацыя рэформаў горш за іх неправядзенне». Першы віцэ-прэм'ер мяркуе, што «рэформы павінны быць зразумелыя і прынятыя і тымі, хто іх будзе рабіць і тымі, чыё жыццё яны памяняюць».

Пасля столькіх гадоў абмеркаванняў саміх рэформаў гэтыя словы гучаць дзіўна. Бо за імі - прамая канстатацыя таго факту, што ўлады Беларусі не толькі не гатовая да рэформаў, але па сутнасці і не пачыналі рыхтавацца да іх.

Насуперак рэкамендацыям будзь-то Сусветнага банка або МВФ, якія прадугледжваюць пры падрыхтоўцы рэформаў іх абмеркаванне з усімі зацікаўленымі бакамі, у Беларусі ўсё адбывалася і працягвае адбывацца кулуарна: грамадства, інтарэсы якога будуць закрануты непасрэдна, аказалася вынесенае за дужкі. Выключэннем можна лічыць укіды ў СМІ інфармацыі аб долі, што аплачваецца дзяржавай, у паслугах ЖКГ, з намёкам на неабходнасць павелічэння іх кошту для насельніцтва. І што дзіўна, пры гэтым нічога не гаворыцца пра тое, што адначасова з гэтым мяркуецца знізіць кошт энергарэсурсаў для прадпрыемстваў, а гэта знізіць сабекошт прадукцыі, павялічыць рост аб'ёмаў вытворчасці і заробкаў, і ў выніку ўсе будуць у выйгрышы. Нічога не гаворыцца і пра адрасную дапамогу тым, каму патрэбна будзе падтрымка, у перыяд, пакуль рост дабрабыту грамадзян рэспублікі не перавысіць павелічэнне тарыфаў ЖКГ. Не трэба быць прарокам, каб прадказаць рэакцыю народа на такія ідэі, калі вядуць у цёмны тунэль і нават святло ў канцы не абяцаюць (прычым, незалежна ад краіны). Тэма ж неабходнай прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў у дзяржаўных мас-медыя наогул не фігуравала.

Простае тлумачэнне, чаму атрымалася менавіта так, ляжыць на паверхні, але яно не аднаскладовае, а комплекснае.

Для пачатку можна заўважыць, што ўся краіна - без нацяжак - гэта вялікая дзяржаўная карпарацыя. Усё так ці інакш падпарадкавана вертыкалі, створанай адным чалавекам вакол і для сябе. Экспэртная супольнасць, што схіляе за рэформы, таксама частка сістэмы, а значыць чыноўнікі, якія, бачачы праблему, ідуць за яе развязаннем да начальніка.

«Беларусі патрэбныя пераўтварэнні, але калі нават рухацца да гэтай мэты, то неабходна мяняць падыходы да прасоўвання рэформаў. Калі кансэнсус у гэтым пытанні немагчымы з уладай, лагічна хаця б паспрабаваць знайсці яго з грамадствам», - заключае выданне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках