26 красавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальны банк Вяйшнорыі выпусціў талеры

45
Нацыянальны банк Вяйшнорыі выпусціў талеры

Манеты ўпрыгожаныя выявамі Ліды, Смаргоні і Горадні.

Нацыянальны банк Вяйшнорыі 18 лістапада 2017 года выпусціў у абарачэнне манеты наміналам 1 талер. Манеты выпушчаныя ў трох варыянтах, масай ~ 13,2-13.4 г, дыяметрам 32,00 мм, піша сайт nbrv.by.

Манеты вырабленыя з латуні і маюць ахоўна-дэкаратыўнае пакрыццё. Манеты маюць форму кола, з пярэдняга і адваротнага бакоў - выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

(1 ТАЛЕР ВЯЙШНОРЫІ «ГОРАДНЯ», 1 ТАЛЕР ВЯЙШНОРЫІ «ЛІДА», 1 ТАЛЕР ВЯЙШНОРЫІ «СМАРГОНЬ». «ВЯЙШНОРЫЯ» - АДЗІНЫ РЭВЕРС ДЛЯ ЎСІХ ВАРЫЯНТАЎ ТАЛЕРАЎ)

Эмісія грошай ажыццяўляецца Нацыянальным банкам у мэтах падтрымання ліквіднасці банкаўскай сістэмы Вяйшнорыі, устойлівасці грашовага абарачэння, куплі Нацыянальным банкам свабодных на грашовым рынку дзяржаўных каштоўных папер і ажыццяўлення аперацый на ўнутраным і замежным грашовых рынках, накіраваных на павелічэнне золатавалютных рэзерваў. Нацыянальны банк эмітуе талер Вяйшнорыі. Абмежаванне абарачэння талера на тэрыторыі Вяйшнорыі не дапускаецца. Выпуск у абарачэнне іншых грашовых адзінак на тэрыторыі Вяйшнорыі забаронены.

(1 БЕЛАРУСКІ РУБЕЛЬ, 1 ТАЛЕР «МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ», 1 ТАЛЕР ВЯЙШНОРЫІ «ЛІДА»)
Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках