26 красавiка 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканоміка Эстоніі расце з вялікім апярэджаннем прагнозаў

7
Эканоміка Эстоніі расце з вялікім апярэджаннем прагнозаў

Сёлета эканамічны рост Эстоніі заахвочваюць буйныя інвестыцыі.

Налета чакаецца больш стрыманы рост эканомікі краіны - 3,3%. Пры гэтым эканамічны рост будзе больш збалансаваным, чым сёлета, паведамляецца ў новым эканамічным прагнозе Nordic Outlook банка SEB, піша rus.err.ee.

Разам з высокім замежным попытам, які спрыяе экспартным прадпрыемствам, у 2018 годзе таксама вырасце спажыванне хатніх гаспадарак за кошт рэформы падаходнага падатку, у выніку якой у многіх людзей з'явіцца больш грошай.

Налета стымуляваць рост інвестыцый будзе актыўнае будаўніцтва на грошы структурных фондаў ЕЗ. Нізкі попыт на крэдыты з боку прадпрыемстваў паказвае на іх асцярожнасць.

Паводле ацэнкі SEB, сёлета рост гарманізаванага індэкса спажывецкіх цэн (HICP) складзе 3,6%, а у 2018 годзе 3%.

У пададзеным у траўні гэтага года вясновым прагнозе Nordic Outlook банк SEB прагназаваў на гэты год у Эстоніі 2,2% рост эканомікі, а на наступны год - 3,1%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках