27 красавiка 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Клімкін: «Шпіёнская істэрыя» ў Беларусі - татальнае глупства

6
Павел Клімкін: «Шпіёнская істэрыя» ў Беларусі - татальнае глупства
ПАВЕЛ КЛІМКІН
ФОТА: ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Расея спрабуе абдурыць увесь свет пра вучэнні «Захад-2017».

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін пракаментаваў затрыманне ў Беларусі ўкраінскага журналіста паводле абвінавачвання ў шпіянажы, паведамляе «Интерфах-Украіна».

«З Беларуссю спачатку грыбная істэрыя, затым ягадная істэрыя, затым шпіёнская істэрыя, потым нейкая эканамічная. Значыць, камусьці выгадна выбудаваць логіку што да таго, быццам Украіна працуе ў Беларусі, што па азначэнні - татальнае глупства», - падкрэсліў ён.

«Хтосьці гэта свядома будуе», - дадаў міністр.

Клімкін адзначыў, што, аналізуючы гэтую сітуацыю, неабходна прымаць да ўвагі расейскія вайсковыя вучэнні «Захад-2017», падчас якіх адпрацоўваліся наступальныя аперацыі. «Мы мяркуем, гэта адзіная логіка. Пасля таго, як адбываюцца вучэнні «Захад-2017», падчас якіх адпрацоўваліся менавіта наступальныя аперацыі, Расея спрабуе абдурыць свет, што там адбываецца», - заявіў кіраўнік МЗС Украіны.

Раней першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады, прадстаўніца Украіны ў гуманітарнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы для ўрэгулявання крызісу на Данбасе Ірына Герашчанка заявіла, што Беларусь не павінна ладзіць правакацый, калі пазіцыянуе сябе міратворчай краінай.

17 лістапада кіраўнік Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія паведаміў, што ў Беларусі затрымалі журналіста «Українського радіо» Паўла Шаройку. Учора стала вядома аб затрыманні дырэктара ўкраінскага ПАО «Завод уцяжарвальнікаў» Аляксандра Скібы, які прыехаў у камандзіроўку на Менскі трактарны завод.

20 лістапада дарадцы ўкраінскай амбасады ў Беларусі Ігара Скварцова абвясцілі персонай нон-грата.

21 лістапада ўкраінскія ўлады, паводле прынцыпаў узаемнасці, выслалі беларускага дыпламата з краіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках