26 красавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкія біскупы Беларусі рыхтуюцца да сустрэчы з Папам Рымскім

1
Каталіцкія біскупы Беларусі рыхтуюцца да сустрэчы з Папам Рымскім
Фота: Reuters

Візіт беларускіх біскупаў у Рым стане чацвёртым па ліку ў гісторыі сучаснай Беларусі.

Пра гэта было абвешчана 22 лістапада ў Рыме падчас 67-га пленарнага пасяджэння біскупаў, паведамляе catholic.by.

Візіт беларускіх біскупаў у Рым у рамках аd limina Apostolorum стане чацвёртым па ліку ў гісторыі сучаснай Беларусі. Апошні раз такі візіт адбыўся ў 2009 годзе.

Кульмінацыяй візіту стане сустрэча з Папам Рымскім. У 2017 годзе Пантыфік унёс змены ў пратакол візітаў Ad limina - цяпер сустрэчы біскупаў з Пантыфікам адбываюцца за зачыненымі дзвярыма.

«Нам трэба прадэманстраваць свой Касцёл: хто мы такія, адкуль прыбылі, як мы жывем, якія праблемы існуюць? Мы гаворым адкрыта аб нашых праблемах. Напрыклад, тое ж пытанне падпісання канкардату ці пагаднення паміж Канферэнцыяй Біскупаў і дзяржавай», - тлумачыць мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч мэту будучай паездкі.

Падчас візіту біскупы будуць ладзіць Імшу ў чатырох вялікіх рымскіх базіліках: святога Пятра, святога Паўла за мурамі, святога Яна Латэранскага і святой Марыі Вялікай (Санта-Марыя-Маджорэ).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках