26 красавiка 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі жыццё ў космасе

13
Навукоўцы знайшлі жыццё ў космасе

На паверхні МКС былі выяўленыя жывыя бактэрыі.

Навукоўцы знайшлі на паверхні расейскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) жывыя бактэрыі, якія прыляцелі з космасу. Яны вывучаюцца на Зямлі, і, хутчэй за ўсё, не ўяўляюць небяспекі, распавёў у інтэрв'ю ТАСС расейскі касманаўт Антон Шкаплераў.

Са слоў Шкаплерава, падчас выхадаў у космас з борта МКС па расейскай праграме касманаўты бяруць ватнымі тампонамі мазкі з вонкавай паверхні станцыі. Між іншым, яны бяруцца ў месцы збірання адходаў паліва, што выкідваюцца падчас працы рухавікоў, або ў месцах, дзе паверхня станцыі больш прыцемненая. Затым узоры дастаўляюцца на Зямлю.

«І цяпер высветлілася, што аднекуль на гэтых тампонах выявіліся бактэрыі, якіх не было пры запуску модуля МКС. Гэта значыць, яны аднекуль прыляцелі з космасу і пасяліліся на вонкавым баку ашалёўкі. Пакуль яны вывучаюцца, і відавочна, што ніякай небяспекі не нясуць», - распавёў касманаўт.

Шкаплераў таксама паведаміў, што шэраг зямных бактэрый таксама выжылі на знешняй паверхні станцыі, хоць тры гады знаходзіліся ва ўмовах касмічнага вакууму і перападаў тэмпературы ад мінус 150 да плюс 150 градусаў Цэльсія. Бактэрыі, удакладніў ён, былі завезеныя з Зямлі выпадкова на планшэтах з рознымі матэрыяламі, якія змяшчаюцца на борт станцыі на працяглы час для вывучэння паводзінаў гэтых матэрыялаў у адкрытым космасе.

Шкаплераў узначаліць новы экіпаж касмічнай станцыі, які павінен стартаваць на МКС 17 снежня.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках