27 красавiка 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дрозд: Не віхляць, не згінацца, стаяць на сваім

4
Зміцер Дрозд: Не віхляць, не згінацца, стаяць на сваім
Зміцер Дрозд
Фота: tut.by

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» прадставіў у Менску кнігу «Бунт батанікаў».

Прэзентацыя першых кніг з серыі «Беларуская турэмная літаратура» прайшла ў Прэс-клубе ў Менску 28 лістапада.

На суд чытача былі прадстаўленыя дзённікі былых палітвязняў: актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Змітра Дразда «Бунт батанікаў» і Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».

Падчас прэзентацыі выступілі былая рэдактарка і куратарка праекта Алёна Лапцёнак, былы палітычны зняволены, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, маці палітвязня Ігара Аліневіча Валянціна, а таксама аўтар адной з кніг Зміцер Дрозд.

Пасля прэзентацыі Зміцер Дрозд падзяліўся з прэс-службай БНК успамінамі аб пратэстах 2010 года і расказаў, чаму беларусам варта прачытаць гэтыя кнігі.

- Я спадзяюся, што кніга атрымалася не сумная. Што яе можна прачытаць на адным дыханні. За адзін раз, у прынцыпе на гэта яна разлічаная і была. Магчыма я дзесьці занадта нудна пісаў, можа варта было падштурхнуць рэдактара і зрабіць сваю асобу больш гераічнай, надаць сабе бляску, але як напісаў - так напісаў. Я ўдзячны лёсу за тое, што быў 2010 год, што я трапіў менавіта ў гэтую каманду, практычна ўсе, хто быў тады з намі, сталі маімі сябрамі, выдатныя людзі. Мы верылі ў перамогу, мы рабілі ўсё што маглі.

- З твайго сённяшняга выступу вынікае, што ты не шкадуеш пра тое, што адбылося?

- Калі я знаходзіўся там, былі хвіліны душэўнай трывогі і слабасці, калі здавалася «ну навошта я туды палез», можа ў дзённіку гэта і ёсць, але цяпер ужо, я магу сказаць, што з мяне зрабілі героя, там, дзе можна было адкараскацца кароткатэрміновым арыштам. Дзяржава магла не рабіць столькі герояў - 50 чалавек, пасадзіць усіх на кароткатэрміновы арышт, і ніхто б пра нас не памятаў і не ведаў. Сапраўды статус палітвязня - добры капітал, гэта вага ў грамадстве (у нашым прынамсі), гэта адказнасць. Магчымасць мець свой голас, выказвацца, у гэтым плане я абсалютна ні пра што не шкадую.

- Сёння была прэзентацыя не толькі тваёй кнігі, але і кнігі «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча, можаш сказаць нешта пра гэтую кнігу?

- Пра гэтую кнігу я падрабязна напісаў на Charter97.org, кніжка проста выклікае захапленне, гэта маральны шлях для кожнага беларуса, не віхляць, не згінацца, стаяць на сваім, дамагацца сваёй мэты, бараніць свае прынцыпы, ідэалы. Выдатная кніга, рэкамендую ўсім, бо чалавек усім сваім жыццём давёў, што застаўся верным сваім прынцыпам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках