26 красавiка 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы палітжаўнер пра смартфоны ў Печах: Праблему дзедаўшчыны яны не развяжуць

16
Былы палітжаўнер пра смартфоны ў Печах: Праблему дзедаўшчыны яны не развяжуць

Мінабароны абмежавалася паўзахадамі.

Начальнік 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра ў Печах дазволіў салдатам, якія служаць пад Барысавам, трымаць пры сабе мабільнікі. Але толькі без камеры, інтэрнэту і дыктафону. Раней тэлефоны таксама можна было мець, але захоўваліся яны ў "прызначаных месцах" і выдаваліся толькі ў пэўныя гадзіны. Расклад сувязі са сваякамі захаваецца і цяпер: "Напрыклад, пасля вячэры, перад сном", - патлумачылі ў Мінабароны. Астатні час мабільнік можа быць выключаны, стаяць на вібрацыі або ў бязгучным рэжыме.

"У кожнай частцы ёсць таксафон, якім можна карыстацца ў вызначаныя гадзіны, - каментуе euroradio.fm новаўвядзенні былы вайсковец, які сам сутыкнуўся з дзедаўшчынай, Іван Шыла. - Таму, калі мне трэба тэрмінова, цягам дня паведаміць бацькам аб праблемах, то можна скарыстацца таксафонам. Калі я сапраўды гэтага хачу, то я гэта зраблю, незалежна ад таго, дазволены тэлефон, ці не. Зусім іншая справа, калі б я мог зняць на камеру факт дзедаўшчыны і хутка перадаць яго каму-небудзь праз інтэрнэт. Гэтую меру падаюць як крок да лібералізацыі, напраўду ж, не".

Забарона карыстацца камерамі ў мабільных тэлефонах тлумачыцца тым, што на здымкі можа трапіць сакрэтная інфармацыя. У якасці контраргумента Іван Шыла падае ізраільскае войска, з якога адпускаюць дадому на выходныя і не баяцца пра распаўсюд засакрэчаных звестак. "Трэба проста мяняць войска, рабіць яго нармальным, тады не давядзецца хаваць тое, што можа трапіць у камеры", - дадае журналіст.

Бацькам, якія не могуць датэлефанавацца да дзіцяці, Мінабароны раіць набіраць казарму: псіхолагам, камандзірам, намесніку ў ідэалогіі. Але ўспомнім, што бацькі жаўнера Арцёма Бастюка тэлефанавалі ў казарму і ўпрошвалі ўратаваць сына. Гэта не спыніла самагубства.

"Прынятая пастанова выдаць грашовыя сродкі для ўстаноўкі ў некаторых месцах размяшчэння вайсковых тэхнічных сродкаў назірання. Сістэма відэаназірання дазволіць дзяжурнаму школы, які знаходзіцца ў казарме, больш аператыўна бачыць памяшканні, дзе знаходзяцца вайскоўцы, каб мінімізаваць дробныя пытанні - сутычак якіх-небудзь ці нейкага ўздзеяння", - расказаў міністр абароны Андрэй Раўкоў на "гарачай лініі" ў суботу.

На думку былога вайскоўца Івана Шылы, гэтая мера таксама не дасць вынікаў, бо дзедаўшчына ніколі не адбываецца там, дзе гэта можа быць заўважана. Напрыклад, у прыбіральнях, дзе камеры дакладна не будуць устаноўленыя праз пытанне прыватнасці.

"Па-першае, у мой час у туалетах не было нават кабінак, таму якія камеры, - прадаўжае Іван. - Па-другое, калі сёння чалавек трапляе ў міліцыю і яго там збіваюць, то нечакана высвятляецца, што менавіта ў гэты момант камеры назірання у пастарунку не працавалі. Таму гэта пытанне больш сістэмнага характару - ці будуць гэтыя камеры працаваць у патрэбныя дні, і ці будзе верыць суд, што гэта сапраўды тэхнічныя непаладкі".

Нагадаем, 3 кастрычніка ў вайсковай частцы ў Печах знайшлі павешаным 21-гадовага Аляксандра Коржыча. У хлопца былі звязаныя ногі і на галаву надзетая футболка. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за дзедаўшчыну. Першапачаткова асноўнай версіяй здарэння быў суіцыд, але блізкія не вераць у гэта.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках