27 красавiка 2024, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка супраць дармаедаў 2.0

131
Лукашэнка супраць дармаедаў 2.0

Праект новага дэкрэта знаходзіцца на разглядзе ў Лукашэнкі.

Праект абнаўлення дэкрэта №3 знаходзіцца на разглядзе ў адміністрацыі Лукашэнкі, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч, піша interfax.by.

«Абноўленая версія дэкрэта №3 знаходзіцца ў адміністрацыі Лукашэнкі», - сказала І.Касцевіч журналістам у чацвер у Менску.

«Ужо неаднаразова гаварылася, што абноўленая версія дэкрэта накіраваная перш за ўсё на садзейнічанне і стымуляванне занятасці. На актыўную палітыку занятасці для тых грамадзян, якія сапраўды хочуць працаваць», - нагадала міністр.

Акрамя таго, яна адзначыла, што ў новай версіі дэкрэта мяркуецца «вывад з ценю тых, хто займаецца схаванай занятасцю». «Каб вывесці гэтых людзей на рынак працы, мы плануем поўную кампенсацыю выдаткаў, якія сёння з’яўляюцца датацыяй дзяржавы», патлумачыла І.Касцевіч.

Якія канкрэтна паслугі будуць поўнасцю аплачвацца такімі грамадзянамі, трэба яшчэ вызначыць, дадала яна.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках