26 красавiка 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што падаражэе ў Беларусі у 2018 годзе

24
Што падаражэе ў Беларусі у 2018 годзе

«Сюрпрызы» чакаюць аўтамабілістаў і арандатараў жытла.

З 1 студзеня ў Беларусі вырастуць штрафы, дарожны збор, падаткі і мыты.

Гэта здарыцца праз падвышэнне базавай адзінкі, сума якой складзе 25 рублёў.

Такім чынам, у параўнанні з цяперашняй сумай яна стане большай на 2 рублі, ці амаль на 9%. Следам за базавай павялічацца і залежныя ад яе выплаты, піша «Брестская газета».

Парушаць стане даражэй

Асноўнае выкарыстанне базавая адзінка знаходзіць у сферы штрафаў за правапарушэнні. Уласна, дзеля гэтага яна і ўводзілася ў 2002 годзе.

Так, напрыклад штрафы ДАІ зменяцца наступным чынам.

За перавышэнне хуткасці, зафіксаванае супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі:

- ад 10 да 20 км/г - да 1 базавай адзінкі (25 рублёў);

- ад 20 да 30 км/г - ад 1 да 3 базавых адзінак (25 - 75 рублёў);

- на 30 і больш км/г - ад 3 да 10 базавых адзінак (75 - 250 рублёў);

- на 20 і больш км/г, учыненае паўторна цягам года - ад 5 да 15 базавых адзінак (125 - 375 рублёў).

За перавышэнне хуткасці, зафіксаванае аўтаматычнай камерай:

- ад 10 да 20 км/г - 0,5 базавай адзінкі (12,5 рублёў);

- ад 20 да 30 км/г - 2 базавыя адзінкі (50 рублёў);

- ад 30 да 40 км/г - 4 базавыя адзінкі (100 рублёў);

- на 40 і больш км/г - 6 базавых адзінкі (150 рублёў).

За не пройдзены своечасова тэхагляд - ад 1 да 3 базавых адзінак (25 - 75 рублёў).

За размову праз мабільны тэлефон падчас руху - да 2 базавых адзінкі (50 рублёў).

За парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў - да 4 базавых адзінак (100 рублёў).

Добрасумленным аўтамабілістам таксама давядзецца плаціць больш

Як вядома, з 31 снежня 2013 года беларускія аўтамабілісты плацяць так званы транспартны падатак. Так у Сінявокай празвалі уведзеную дзяржаўную мыту за выдачу дазволу на ўдзел аўтамабіля ў дарожным руху. Яна таксама вылічаецца зыходзячы з сумы базавай адзінкі.

Так, з 1 студзеня 2018 года для фізічных асоб гэты транспартны падатак будзе складаць:

- на аўтамабілі да 1,5 тоны - 75 рублёў;

- ад 1,5 да 2 т - 150 рублёў;

- ад 2 да 3 т - 200 рублёў;

- больш за 3 т - 275 рублёў.

Ад базавай адзінкі «скачуць» у Беларусі і іншыя мыты - пры звароце ў суд, ЗАГС, органы ўнутраных спраў і іншыя дзяржустановы.

Што яшчэ зменіцца следам за базавай адзінкай?

Наогул базавая адзінка ў нашай дзяржаве ўплывае на колькасныя паказчыкі больш як 200 нарматыўных актаў Беларусі. Нароўні са штрафамі і дзяржмытамі ад яе сумы залежаць таксама некаторыя падаткі і дапамогі, кошт паслуг і плата за пражыванне, напрыклад.

Так, базавая адзінка выкарыстоўваецца пры разліку дапамогі з прычыны беспрацоўя, сума якой сягоння вагаецца ад 16,1 да 46 рублёў на месяц, а са студзеня будзе складаць 17,5 - 50 беларускіх рублёў.

Павялічыцца з 1 студзеня «дзякуючы» базавай адзінцы і рамесны збор разам са зборам за занятак аграэкатурызмам. Абодва раўняюцца 1 базавай адзінцы, а значыць, павялічацца на 2 рублі.

Жыць у дзяржаўным арэндным жыллі і інтэрнаце таксама стане даражэй. Кошт платы за пражыванне таксама залежыць ад сумы базавай адзінкі. Як і «сабачы падатак», які складае 30% ад яе велічыні, а для сабак патэнцыйна небяспечных парод - 150%.

Сярод «закладнікаў» базавай адзінкі можна назваць натарыяльныя тарыфы, кошт рыэлтарскіх паслуг і матэрыяльную дапамогу беспрацоўным.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках