19 красавiка 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп ухваліў абаронны бюджэт на $700 млрд

6
Трамп ухваліў абаронны бюджэт на $700 млрд
Дональд Трамп

Амаль $5 млрд выдзелена на падтрымку хаўруснікаў у Еўропе, дзеля стрымлівання РФ.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў абаронны бюджэт краіны на 2018 год, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters. На вайсковыя мэты прадугледжана амаль $700 млрд. Раней дакумент падтрымалі абедзве палаты амерыканскага кангрэсу.

Базавы бюджэт Пентагона складзе $626 млрд, яшчэ $66 млрд пойдзе на падтрыманне вайсковых аперацый ЗША за мяжой.

Між іншым, $4,6 млрд прадугледжана на ініцыятыву ў падтрымку хаўруснікаў у Еўропе і краінах NATO, накіраваную на «стрымліванне Расеі». З гэтай сумы $100 млн могуць быць выдаткаваныя на павышэнне абараназдольнасці балтыйскіх дзяржаў. Законапраект таксама падаўжае забарону на супрацоўніцтва з расейскім Мінабароны і абавязвае Трампа дакладваць Кангрэсу аб любых дамоўленасцях з Расеяй аб сітуацыі ў Сірыі.

$350 млн прапануецца вылучыць на вайсковую дапамогу Украіне. На супрацьракетную абарону ЗША выдзеляць $4,4 млрд, у тым ліку для абароны ад пагрозы з боку КНДР. Дакумент прадугледжвае павелічэнне грашовага забеспячэння вайскоўцам, пры гэтым прадугледжвае рэформу мэнэджмэнту Пентагона і скарачэнне бюракратычнага штата.

Раней Politico са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка амерыканскай адміністрацыі паведаміў, што ўлады ЗША ўвядуць новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі за меркаванае парушэнне Масквой умоў дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД). Адпаведны пакет антырасейскіх абмежаванняў ужо ўхваліў прэзідэнт Дональд Трамп. У інтэрв'ю «Коммерсанту» намеснік дзяржсакратара ЗША Томас Шэнан абвінаваціў расейскі бок у парушэнні дамовы РСМД.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках