26 красавiка 2024, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тылерсан распавёў, як будзе дэмантаваны рэжым дыктатара

4
Тылерсан распавёў, як будзе дэмантаваны рэжым дыктатара
РЭКС ТЫЛЕРСАН
ФОТА: AP

Амерыканскія войскі пасля аднаўлення парадку вернуцца за лінію размежавання.

ЗША паабяцалі Кітаю ў выпадку, калі давядзецца ўвесці амерыканскія войскі на тэрыторыю КНДР, вярнуцца пасля аднаўлення там парадку на зыходныя пазіцыі ў Паўднёвай Карэі. Пра гэта паведаміў у аўторак дзяржсакратар Рэкс Тылерсан, выступаючы на вашынгтонскай Атлантычнай радзе, паведамляе tass.ru.

Ён зноў пацвердзіў, што Вашынгтон дамагаецца «поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы», і такой жа пазіцыі, паводле ягоных слоў, пільнуюцца Кітай і Расея.

«І менавіта на гэта накіраваныя дыпламатычныя высілкі ЗША», - заўважыў ён, дадаўшы, што адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа «ніколі не пагодзіцца з тым», каб КНДР стала ядзернай дзяржавай. «Для нас зразумела, што ім [Пхеньяну] такая зброя трэба не толькі для ядзернага стрымлівання», - сказаў дзяржсакратар.

Сітуацыя на Карэйскай паўвыспе застаецца вельмі напружанай. У 2017 годзе КНДР правяла 20 запускаў балістычных ракет. У сваю чаргу ЗША з хаўруснікамі стала праводзяць у рэгіёне шырокамаштабныя марскія вучэнні. Стораны абменьваюцца жорсткімі заявамі, не выключаючы ніводнага варыянту развіцця сітуацыі, у тым ліку вайсковага.

«Яно мае для іх камерцыйную каштоўнасць. А ў сённяшнім свеце, калі мы сутыкаецца з пагрозамі з боку [тэрарыстычных] груповак, для нас гэта проста непрымальна», - сказаў Тылерсан.

Пентагон, прадоўжыў дзяржсакратар, ужо распрацаваў шматлікія варыянты дзеянняў на той выпадак, калі яго «намаганні зазнаюць крах». ЗША таксама абмеркавалі з Кітаем магчымыя крокі ў тым выпадку, «калі з нейкіх унутраных прычын» у КНДР пачнуцца беспарадкі або «рэжым падзе», адзначыў Тылерсан. «Самае важнае для нас у такой сітуацыі - забяспечыць захаванасць тых ядзерных зарадаў, якія яны ўжо маюць, не дазволіць, каб яны патрапілі ў рукі тым, хто, на нашую думку, не павінен іх займець, - падкрэсліў Тылерсан. - Мы пагаварылі з кітайцамі пра тое, як гэта можна было б зрабіць».

«Мы таксама далі кітайцам запэўніванні ў тым, што, калі нешта адбудзецца [у КНДР] і нам давядзецца перасекчы [дэмаркацыйную] лінію, мы адступім назад на поўдзень ад 38-й паралелі» пасля таго, як стабільнасць у КНДР будзе адноўленая, сказаў дзяржсакратар. «Мы ўзялі на сябе такі абавязак - указаў ён.

Са слоў Тылерсана, падчас ягонай паездкі ў Азію ён даў ясна зразумець, што ЗША «не дамагаюцца змены рэжыму [у КНДР], не дамагаюцца краху рэжыму, не дамагаюцца паскоранага ўз'яднання [дзвюх краін] на Карэйскай паўвыспе, не шукаюць прычыны для адпраўкі сваіх вайсковых сіл на поўнач ад дэмілітарызаванай зоны».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках