27 красавiка 2024, Субота, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Пад Менскам гарадскі аўтобус рэзнуўся ў браму катэджа

21
Фотафакт: Пад Менскам гарадскі аўтобус рэзнуўся ў браму катэджа

Кіроўца не справіўся з кіраваннем праз варункі надвор'я.

Рэйсавы аўтобус рэзнуўся ў браму прыватнага дома пад Менскам, паведаміла карэспандэнту БелТА старшы інспектар у агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Менскага раёна Кацярына Сільчанка.

ДТЗ адбылося сёння раніцай. Кіроўца 1979 года нараджэння ад'язджаў ад канцавога прыпынку «Тарасова». «На пляцоўцы паваротнага кола праз тое, што на праезнай частцы ўтварыўся пласт лёду, ён не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на браму і агароджу домаўладання», - распавяла Кацярына Сільчанка. У выніку ДТЗ пацярпелых няма, аўтобус і агароджа атрымалі механічныя пашкоджанні.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках