27 красавiка 2024, Субота, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіў патрыёту Крамянцкаму ў кампенсацыі са стараны КДБ

4
Суд адмовіў патрыёту Крамянцкаму ў кампенсацыі са стараны КДБ
ЗМІЦЕР КРАМЯНЕЦКІ
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Актывіст абскарджвае пастанову раённага суда.

Фігурант «справы патрыётаў» Зміцер Крамянецкі патрабаваў ад дзяржавы 10 тысяч рублёў - прыкладна па тысячы рублёў за кожны дзень несвабоды.

Суд Маскоўскага раёна Менска вынес пастанову паводле справы Дзмітрыя Крамянецкага 14 снежня. Перад гэтым адбыліся тры судовыя пасяджэнні, паведамляе «Радыё Свабода».

Падчас разбору прадстаўнік КДБ заявіў, што прызнаваць права Крамянецкага на кампенсацыю павінен Следчы камітэт, якому была перададзеная справа «Белага легіёну».

На думку прадстаўніка Змітра Крамянецкага Марыі Колесавай-Гудзілінай, прызнаваць права Крамянецкага на кампенсацыю маральнай шкоды павінен менавіта КДБ, бо закрываў справа ў дачыненні да яго гэты орган, а не Следчы камітэт (гэта адбылося яшчэ 2 чэрвеня).

Раней Крамянецкі атрымаў ад Следчага камітэта паведамленне пра тое, што адказ аб магчымасці кампенсацыі ён павінен атрымаць у КДБ.

14 снежня суддзя Анціпчук абвясціла пастанову, згодна з якой утрыманне Змітра Крамянецкага пад вартай прызнанае правамоцным, а яго пазоў з патрабаваннем кампенсацыі маральнай шкоды адхілены. Усяго пад вартай Зміцер Крамянецкі правёў 9,5 дня. Ён збіраецца абскарджваць пастанову раённага суда.

Зміцер Крамянецкі падаў пазоў аб кампенсацыі прычынення яму маральнай шкоды яшчэ ў жніўні, пакуль гэта адзіны фігурант «справы патрыётаў», які спрабуе атрымаць кампенсацыю ад дзяржавы.

Актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Крамянецкі быў затрыманы 23 сакавіка і правёў за кратамі ў следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага 9,5 дня. У «справе патрыётаў» ён знаходзіўся ў статусе падазраванага, абвінавачванні Крамянецкаму выстаўленыя не былі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках