27 красавiка 2024, Субота, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SMS з сюрпрызам: Кіроўцам будуць прыходзіць «лісты шчасця»

22
SMS з сюрпрызам: Кіроўцам будуць прыходзіць «лісты шчасця»

З 2018 года будуць сачыць за тым, як паркуюцца аўтамабілісты.

Налета ўладальнікі няправільна прыпаркаваных аўтамабіляў пачнуць атрымліваць «лісты шчасця». У горадзе пачне працаваць прыбор фотафіксацыі парушэнняў правілаў стаянкі і прыпынку - парк-райт. Пра гэта падчас жывой лініі распавёў vgr.by начальнік управы ДАІ УУС аблвыканкама Уладзімір Назарка.

У базу апарата пакуль унесеныя найбольш праблемныя адцінкі дарог: напрыклад, вуліцы Антонава (каля Цэнтральнага рынку), Карла Маркса (Дом сувязі), Горкага, пешаходныя пераходы каля навучальных устаноў. «Чырвоная» зона, дзе нельга паркавацца, будзе паступова пашырацца. Парк-райт у аўтаматычным рэжыме фіксуе парушэнні, звесткі накіроўваюць у Менск. Іх апрацоўваюць і рассылаюць «лісты шчасця». У фотафіксатараў дзве камеры: адна здымае агульную дарожную абстаноўку, другая - рэгістрацыйныя нумары аўтамабіляў парушальнікаў. Падчас руху патрульнага аўтамабіля прыбор будзе бачыць усе аўто, якія трапяць у «чырвоную» зону. Парк-райт адзначыць памылку не адразу. Няправільна прыпаркаваны аўтамабіль зноўку здымуць праз пяць хвілін. Калі аўто па-ранейшаму стаіць, будзе залічанае парушэнне.

Акрамя таго, ДАІ будзе рэагаваць на скаргі жыхароў з нагоды аўтамабіляў, якія доўгі час стаяць на адным і тым жа месцы. Калі аўто перашкаджае руху, прыпаркаванае не паводле правілаў, яго эвакуююць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках