26 красавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус выйграў 50 тысяч рублёў у шоў на Першым канале

1
Беларус выйграў 50 тысяч рублёў у шоў на Першым канале

Глытальнік агню з Баранавічаў за хвіліну змог затушыць ротам 24 кноты.

23-гадовы факір Андрэй Чарняк узяў удзел у здымках праграмы «Я магу!» на расейскім Першым канале з Леанідам Якубовічам. Удзельнікі гэтага тэлешоў дэманструюць свае ўнікальныя здольнасці. Эфір з жыхаром Баранавічаў выйшаў у канцы лістапада, піша газета «Вечерний Брест».

Патушыўшы ротам 24 кноты на працягу адной хвіліны і адной секунды, ён усталяваў рэкорд Расеі і выйграў 50 тысяч расейскіх рублёў - блізу 900 даляраў.

- Калі кнот апускаецца ў рот, перакрываецца доступ кіслароду. І таму кнот тушыцца. Хоць у запісе тэлеперадачы відаць, што часам мне даводзілася двойчы апускаць кнот у рот, каб яго затушыць. Гэта не быў нейкі спецэфект. Проста не да канца перакрываў доступ кіслароду, і кнот зноў разгараўся. Там усё нашмат сур'ёзней, небяспечна і можна апячыся. І апёкі атрымліваю часта, але не моцныя, таму што ведаю тэхніку выканання трука. А да невялікіх апёкаў ужо нават прывык, - распавёў Андрэй Чарняк у інтэрв'ю газеце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках