19 траўня 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«І ста гадоў не прайшло»: У Гомелі пазбавіліся ад апошняй савецкай зоркі на ялінцы

7
«І ста гадоў не прайшло»: У Гомелі пазбавіліся ад апошняй савецкай зоркі на ялінцы

Калядная зорка ўпершыню з'явілася на гомельскай плошчы Паўстання.

Апошнія гады сайт katolik.life пісаў пра «зорныя» пытанні - для кагосьці не важныя, а для кагосьці прынцыповыя. Калі пасля распаду Савецкага саюза галоўныя святочныя ялінкі Менска і іншых гарадоў Беларусі замест савецкай зоркі сталі ўпрыгожваць Каляднымі, у Гомелі на вяршалінах ялінак па-ранейшаму красаваліся савецкія чырвоныя пяціканцовыя зоркі. Чырвоная зорка звычайна называлася «Марсавай зоркай» сугучна з імем старажытнарымскага бога вайны Марса, таму выкарыстоўваецца ў армейскай і дзяржаўнай сімволіцы многіх краін, у тым ліку тых, дзе былі ўстаноўленыя вайсковыя дыктатуры.

Але вось першая Віфлеемская або Калядная зорка з'явілася на плошчы Перамогі, на Прывакзальнай плошчы, а праз год - і на галоўнай ялінцы на цэнтральнай плошчы Леніна. «Апорай савецкага мінулага» ў цэнтры Гомеля ўсе гэтыя гады заставалася ялінка на плошчы Паўстання. І, нарэшце, напярэдадні новага 2018 года, тут таксама ўпрыгожылі ялінку сімвалам хрысціянскай урачыстасці - Нараджэння Хрыстова. Святочнае дрэва адразу ж папрыгажэла, ці не праўда?

Сімвалічна, што гэта адбылося ў 100-гадовы юбілей Фацімскіх з’яўленняў Панны Марыі і ў 100-годдзе крывавай рэвалюцыі бальшавікоў, пасля якой пачаліся ганенні на царкву, забарона хрысціянскіх святаў, а галоўныя елкі сталі ўпрыгожваць камуністычным сімвалам замест Віфлеемскай зоркі. Дарэчы, менавіта Найсвяцейшая Багародзіца ў Фаціме прадказвала распад імперыі зла - СССР.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках