19 траўня 2024, Нядзеля, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Адыходзячы год стаў знакавым для прафзвязу РЭП

1
Генадзь Фядыніч: Адыходзячы год стаў знакавым для прафзвязу РЭП
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Незалежны прафзвяз тройчы фігуруе ў намінацыях прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці».

21 снежня ў Менску пройдзе цырымонія ўзнагароджання прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці». Асамблея недзяржаўных арганізацый уручае Прэмію дзявятым разам, каб адзначыць самыя значныя акцыі ў грамадзянскім сектары, цікавыя падзеі года і прыцягнуць да іх увагу беларусаў, паведамляе praca-by.info.

Сёлета лонг-ліст прэміі налічваў 118 прапаноў у дзевяці намінацыях. Прафзвяз РЭП тройчы фігуруе ў дзвюх з намінацый шорт-ліста:

- Генадзь Фядыніч, старшыня прафзвязу РЭП: намінацыя «Лідар года», абарона правоў работнікаў;

- Андрэй Стрыжак, намеснік старшыні прафкама РЭП Гомеля: намінацыя «Лідар года», адзін з каардынатараў кампаніі дапамогі рэпрэсаваным BY_help, кампаніі за адстаўку міністра абароны і супраць дзедаўшчыны ў войску;

- сацыяльныя сеткі прафзвязу РЭП: намінацыя «Медыяактыўнасць года».

Генадзь Фядыніч прызнаўся, што вестка аб ягоным вылучэнні на прэмію стала для яго поўнай нечаканасцю:

- Добра, калі нечаканасць - прыемная! Я, да майго сораму, не ведаю раздзелу аб намінаванні; але калі яны палічылі магчымым намінаваць мяне ў «Лідары года», то гэта заслуга, у першую чаргу, прафзвязу: усяго нашага актыву. Да сябе наўпрост я гэтую заслугу аднесці не магу, бо ў нас працуе вялікая прафсаюзная сям'я. На шчасце, наша праца не засталася незаўважанай.

Лідар прафзвязу РЭП дадаў, што адыходзячы год стаў знакавым для арганізацыі:

- Гэты год, хоць ён для нас і цяжкі - праз крымінальныя справы, дзе нам інкрымінавалі незразумела што - але ў нас прырост колькасці атрымаўся большы, чым за ўсе папярэднія гады. Мы яшчэ не падводзілі вынікі чацвёртага квартала, але ўжо за тры кварталы гэтага года да нас уступіла дзесьці чатырыста чалавек. Гэта велізарная колькасць! Я не ведаю іншай арганізацыі ў Беларусі, у якую ўступіла такая колькасць чалавек сёлета. Нам прыемна, што большасць людзей цяпер прыходзіць у прафзвяз РЭП не толькі па дапамогу, але і свядома. Такія званкі ідуць амаль кожны дзень: хто-небудзь хоча ўступіць, хтосьці - больш даведацца пра прафзвязы. Гэта - дзякуючы працы ўсёй нашай каманды.

Намінаванне паблікаў прафзвязу РЭП пракаментаваў Андрэй Стрыжак:

- Нашы старонкі ў сацсетках сёлета выпрабавалі проста выбухны рост! Раз яны адзначаныя ў «Медыяактыўнасцях года», значыць, наша праца ў сацыяльных медыях - важная і прыкметная. Многія людзі прыходзяць у наш прафзвяз менавіта дзякуючы працы ў сацсетках. У тым ліку дзякуючы сацсеткам мы даведаемся аб абуральных парушэннях працоўных правоў, якія потым ператвараюцца ў рэзанансныя скандалы. Наймальнікі і чыноўнікі вымушаныя аднаўляць работнікаў у іх правах. Рэзанансныя справы сёлета - гэта і салігорскія шахцёры, і птушніцы з Веткі, і «каштанкі», і працаўнік атракцыёну «Лётаючая лава»...Людзі ў прафзвязе атрымліваюць рэальную дапамогу; значыць, мы ўсё робім правільна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках