5 траўня 2024, Нядзеля, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыхільнікі Саакашвілі спрабавалі ўзяць штурмам Кастрычніцкі палац у Кіеве

Прыхільнікі Саакашвілі спрабавалі ўзяць штурмам Кастрычніцкі палац у Кіеве

У будынак іх не пусціла Нацгвардыя Украіны.

Апазіцыйны палітык Міхаіл Саакашвілі са сваімі прыхільнікамі пасля ўдзелу ў «Маршы за імпічмент» паспрабавалі арганізаваць у Кастрычніцкім палацы «каардынацыйны штаб», аднак у будынак іх не пусціла Нацгвардыя. Пра гэта паведамляе Украинская правда.

Паводле паведамлення, удзельнікі акцыі ўшчыльную наблізіліся да кардона Нацгвардыі і скандуюць «Запускай, запускай!».

Мяркуючы з жывой трансляцыі з месца падзеі, у сутычках ля ўваходу ў Кастрычніцкі палац ужываецца газ.

СМІ паведамляюць, што пратэстоўцы выбілі ў будынку вокны і паспрабавалі выламаць дзверы. Паводле неправеранай інфармацыі, у палацы цяпер праходзіць канцэрт. Саакашвілі заклікаў сваіх прыхільнікаў стварыць калідор, каб гледачы маглі пакінуць будынак.

Іншая частка ўдзельнікаў маршу накіраваліся да Вярхоўнай Рады, дзе плануюць правесці «мірны мітынг».

Пасля сутыкненняў Міхаіл Саакашвілі заклікаў пратэстоўцаў разблакаваць Кастрычніцкі палац і ісці да Вярхоўнай Рады.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках