4 траўня 2024, Субота, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон выдаткаваў больш за $20 мільёнаў на даследаванні НЛА

4
Пентагон выдаткаваў больш за $20 мільёнаў на даследаванні НЛА
АРХІЎНЫЯ ФОТА NCOJOURNAL.DODLIVE.MIL

Міністэрства абароны ЗША выдаткавала мільёны даляраў на даследаванні неапазнаных лятальных аб'ектаў.

У рамках ініцыятывы Пентагон збіраў фатаграфіі і відэазапісы аб'ектаў, што ляталі ў паветры ці рухаліся з надзвычай высокай хуткасцю, паведамляюць амерыканскія СМІ, паведамляе bbc.com.

Праект пад назвай "Паглыбленая праграма распазнання аэракасмічных пагроз" была распачатая ў 2007 годзе і, як паведамляюць амерыканскія СМІ, была згорнутая ў 2012-м.

Яе ідэя належыць тагачаснаму лідару дэмакратычнай большасці ў Сэнаце ЗША Гары Рыду.

"Я не адчуваю сябе няёмка, мне не сорамна і не шкада, што я запусціў гэтую штуку. Я зрабіў тое, чаго раней не рабіў ніхто", - сказаў Рыд у інтэрв'ю New York Times.

Праграма каштавала амерыканскаму міністэрству абароны больш як 20 мільёнаў даляраў (1,2 млрд рублёў сённяшнім курсам). Яна была закрытая з мэтай эканоміі бюджэтных грошай.

Праграма магла выкарыстоўвацца для вывучэння тэхналагічных распрацовак краін-апанентаў ЗША, паведаміў Politico былы штатны супрацоўнік Кангрэсу.

"А можа, гэта Кітай або Расея спрабуюць нешта зрабіць або ўжываюць рухальную ўстаноўку, пра якую мы не ведаем?" - разважае крыніца выдання.

У гэтым годзе Цэнтральная выведвальная ўправа ЗША выклала ў інтэрнэт мільёны старонак рассакрэчаных дакументаў.

Сярод іншага ў іх можна знайсці згадкі НЛА, а таксама рапарты аб назіранні лятальных талерак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках