31 жнiўня 2026, панядзелак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Падляшшы ўспомнілі беларускага грамадскага дзеяча Яраслава Кастыцэвіча

1
На Падляшшы ўспомнілі беларускага грамадскага дзеяча Яраслава Кастыцэвіча
ЯРАСЛАЎ КАСТЫЦЭВІЧ

Белорусская диаспора в Польше помнит своих славных земляков.

Беларуская дыяспара ў Польшчы памятае сваіх герояў.

У зале праваслаўнага прыходу святога Архангела Міхаіла з дакладам пра педагога, стваральніка беларускай школы Падляшша, грамадскага і царкоўнага дзеяча Яраслава Кастыцэвіча выступіў Дарафей Фіёнік, перадае «Радыё Рацыя».

«Пазітыўным быў водгук удзельнікаў сустрэчы, сярод якіх даўнія вучні Кастыцэвіча», - мяркуе аўтар дакладу:

- Я бачыў на сустрэчы вельмі жывую рэакцыю. Прыйшлі людзі зацікаўлены тэмай, каб больш даведацца пра свайго дырэктара, пачуць больш пра гісторыю. Праваслаўны беларускі інтэлігент, якім быў Яраслаў Васільевіч, постаць для нашай тоеснасці вельмі важная і можна сказаць асноўная. Ён захоўваў, цаніў фатаграфіі, свой архіў, якім карысталіся многія даследчыкі. Цяпер дзякуючы гэтаму архіву і іншым матэрыялам паўстае кніга.

Кніга прысвечана Яраславу Кастыцэвічу з'явіцца ў студзені 2018 года, яе выдасць Музею малой радзімы ў Студзіводах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках