9 жнiўня 2026, Нядзеля, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будзем годнымі стагоддзя БНР

3
Будзем годнымі стагоддзя БНР
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

На нашых вачах нараджаецца новая хваля беларускага дэмакратычнага руху.

Пра гэта прэс-службе БНК заявіў лідар «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец, падводзячы вынікі гэтага года.

«На мой погляд, самыя значныя падзеі ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 2017 годзе - гэта 500-годдзе Бібліі Скарыны і масавыя пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі вясной. А іх галоўным вынікам стала новая хваля беларускага дэмакратычнага руху, які нараджаецца на нашых вачах», - адзначыў Павел Севярынец.

Лідар «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» заявіў, што ў наступным годзе беларусы павінны годна адзначыць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Стратэгіяй дзеянняў апазіцыі я бачу масавыя кампаніі (палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя, культурныя), якія мяняюць свядомасць людзей - тады набіраецца крытычны патэнцыял для перамен. Таксама мы рыхтуемся адзначыць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі - і падтрымаць усе фарматы свята, ад канферэнцый і культурных мерапрыемстваў да масавых шэсця ў абарону незалежнасці 25 сакавіка», - заявіў ён.

Павел Севярынец таксама зычыць беларусам у 2018 годзе канчаткова перамагчы страх.

«У 2018 годзе я пажадаў бы беларусам не баяцца і быць годнымі 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі», - падрахаваў палітык.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках