Нярадзівых чыноўнікаў і аграрыяў адправяць у спецназ
1- 9.08.2026, 16:30
- 1,156
Дзіўнае рашэнне Лукашэнкі.
У Сілы спецыяльных аперацый (ССА) Беларусі пачалі паступаць работнікі, якія дрэнна праявілі сябе падчас уборачнай кампаніі — пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны.
Ініцыятыва накіроўваць такіх людзей у армію належыць Аляксандру Лукашэнку. 22 ліпеня на селектарнай нарадзе ён прапанаваў адправляць прагульшчыкаў і парушальнікаў працоўнай дысцыпліны на ўкраінскую мяжу замест крымінальнага пераследу: «Усіх, хто не ўмее працаваць, — у армію і на паўднёвую мяжу… Тыдзень падрыхтоўкі (гранатамёт, кулямёт) — і туды».
Лукашэнка падкрэсліваў, што гэтая мера датычыцца не толькі шараговых работнікаў, але і чыноўнікаў.
Мінабароны афіцыйна аформіла гэтую практыку як зборы з прызывам ваеннаабавязаных для праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці ваенных камісарыятаў.