У Расіі заканчваецца бензін: старыя схемы больш не працуюць
2- 9.08.2026, 12:04
- 1,564
У жніўні будзе новая хваля паліўнага крызісу.
Спосабы пераадолення паліўнага крызісу, выкарыстаныя ў чэрвені-ліпені, ужо не ўратуюць расійскія рэгіёны ў жніўні. Бензіну няма нават для схемы «цот-няцот». Пра гэта ў сваім блогу піша незалежны расійскі эканаміст Вячаслаў Шыр'яеў, перадае Dialog.UA.
На гэты раз паліва скончыцца ўсюды, калі Украіна зноў не адцягнецца на іншыя мэты (атакі на склады WB за апошнія 3 тыдні). Як будзе выглядаць крызіс гэтым разам, паказвае Ліпецкая вобласць, якая, як і большасць суб’ектаў РФ, не мае ўласнага НПЗ.
Вяртанне схемы запраўкі паводле прынцыпу «цот-няцот» у цяперашніх умовах не дасць чаканага выніку, заявіў губернатар Ліпецкай вобласці Ігар Артамонаў.
Такі механізм дазваляе размеркаваць паток аўтамабіляў пры наяўнасці паліва, якое не паспяваюць развезці па АЗС. Цяпер жа, паводле ацэнкі ўладаў, праблема палягае ў недастатковым аб’ёме бензіну, што паступае ў рознічную сетку.
Па сутнасці, губернатар прызнаў, што гэтым разам бензіну проста няма (і не будзе), таму ўводзіць якіясьці механізмы размеркавання адсутнага паліва няма сэнсу.