9 траўня 2026, Субота, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны знайшоў у былой жонкі Пяскова кватэру ў Парыжы за €1,77 мільёнаў

18
Навальны знайшоў у былой жонкі Пяскова кватэру ў Парыжы за €1,77 мільёнаў
ДЗМІТРЫЙ ПЯСКОЎ

Прэс-сакратар Пуціна чарговым разам стаў аб'ектам увагі Фонду барацьбы з карупцыяй.

Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага апублікаваў новае расследаванне, прысвечанае прэс-сакратару прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова і ягоным сваякам.

ФБК выявіў у Парыжы кватэру коштам 1,77 мільёна еўраў (125 мільёнаў рублёў), якая належыць былой жонцы Пяскова Кацярыне Салацінскай ды іхняй дачкі Лізавеце.

Выкарыстоўваючы звесткі французскіх кадастравых палат, юрысты ФБК высветлілі наступнае:

- кватэра плошчай 180 метраў, якая знаходзіцца на Авеню Віктора Гюго, была набыта ў верасні 2016 года;

- уласнікам з'яўляецца французскае юрыдычная асоба SIRIUS, на тры чвэрці належыць Кацярыне Салацінскій і яшчэ на чвэрць — Лізавеце Пясковай;

- 1,3 мільёна еўраў з агульнага кошту кватэры былі выплачаныя за яе адразу, а тыя, што засталіся 470 тысяч еўраў ўзятыя ў іпатэку (крэдыт быў узяты ў французскім аддзяленні банка ВТБ паводле стаўкі 2,7 адсока гадавых).

З дамовы на кватэру вынікае, што куплю былая сям'я Пяскова ажыццяўляла на ўласныя грошы, аднак згодна з задэклараванымі даходамі, у яе такіх сродкаў няма. ФБК робіць выснову, што грошы на парыжскую нерухомасць былі атрыманы карупцыйным шляхам.

Дзмітрый Пяскоў ужо не ўпершыню становіцца фігурантам расследаванняў Аляксея Навальнага і Фонду барацьбы з карупцыяй.

Раней ФБК знаходзіў у нязменнага прэс-сакратара прэзідэнта гадзіннік коштам 37 мільёнаў рублёў і дом за мільярд рублёў. Акрамя таго, ён абвінавачваў Пяскова ў тым, што той правёў мядовы месяц на яхце, арэнда якой за адзін тыдзень склала 26 мільёнаў рублёў, а таксама выявіў раскошную ўласнасць у ягонага беспрацоўнага сына-мільянера Мікалая Чоўлза.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках