РФ забракавала 16 тон свежых «беларускіх» гранатаў
37- 21.12.2017, 19:00
- 26,206
Пасля завяршэння неабходных працэдур гранаты будуць знішчаныя.
17 снежня смаленскія мытнікі спынілі аўтамабіль, які вёз з Беларусі ў Расею больш за 16 тон свежых гранатаў, паведамляе euroradio.by са спасылкай на прэс-службу ўпраўлення Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.
Спецыялісты Рассельгаснагляду праверылі груз. На часткі пластыкавых скрынь яны выявілі маркіровачных этыкеткі, якія сведчылі, што месцам паходжання прадукцыі з'яўлялася фермерская гаспадарка «Брадок» з Менскай вобласці. У перавозчыка не было ніякіх дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне гранатаў і гарантуюць іх фітасанітарную бяспеку.
Прадстаўнікі Рассельгаснагляду падазраюць, што гранаты трапляюць пад «прадуктовае эмбарга». Аўтамабіль з грузам затрыманы. Вядзецца расследаванне у сувязі з сапраўднай краіны паходжання гранатаў. Або, як адзначае прэс-служба ведамства, спецыялісты «пераканаюцца ў агратэхнічных дасягненнях беларускай сельскай гаспадаркі, якія забяспечваюць наяўнасць умоў для вырошчвання такой колькасці пладоў».