18 траўня 2024, Субота, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вёска пад Светлагорскам выйшла на стыхійны мітынг

48
Вёска пад Светлагорскам выйшла на стыхійны мітынг

Людзі патрабуюць зачыніць кітайскі завод.

Паўтысячы працоўных месцаў, забеспячэнне патрэбаў краіны ў паперы і выгадны экспарт - такія былі абяцанні перад пабудовай «кітайскага заводу» ў Светлагорску, паведамляе «Белсат».

Але жыхары ваколіцаў не пагаджаюцца на суседства з цэлюлозным камбінатам. 25 снежня жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст і патрабуюць вырашыць праблему са «смярдзючым заводам».

«Хай сабе працуе гэты завод, але пастаўце хоць нейкія фільтры. Яны ж зрабілі вёску Якімава Слабада далінаю смерці», – кажа ўдзельніца стыхійнага мітынгу.

«Мы ездзім гуляць у Светлагорск, бо тут проста невыносна. Калі б не пластыкавыя вокны я не ведаю што б мы рабілі. Смурод стаіць такі, што я ўжо баюся за сваіх дзяцей. А дзявацца нам няма куды», – кажа жанчына, якая прыйшла на пратэст з дзіцём.

«Дзякуй нашаму кіраўніцтву і ўраду, што пабудавалі такі завод, што далі працоўныя месцы і што я праз гэты завод ноччу не магу дыхаць», – абураецца жыхар вёскі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках