2 верасня 2026, Серада, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вялікія планы, будуць свіней гадаваць»

20
«Вялікія планы, будуць свіней гадаваць»

Як будзе працаваць працоўны лагер МУС.

Прадпрыемства «Хутар-агра» коштам 6,5 мільёна даляраў адыходзіць да Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Адпаведную пастанову прыняў савет міністраў, паведамляе «Еўрарадыё».

«Прыняць бязвыплатна да 1 студзеня 2018 года па камунальнай уласнасці Светлагорскага раёна ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь прадпрыемства як маёмасны комплекс камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Хутар-Агра». Перадаць унітарнае прадпрыемства, указанае ў пункце 1 гэтай пастановы, у падпарадкаванне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў . Міністэрству ўнутраных спраў ужыць захады для рэалізацыі гэтай пастановы», - гаворыцца ў дакуменце.

Cёння ў «Хутары-агра» працуе больш за 200 чалавек, прадпрыемства мае 3 тысячы галоў свіней, 2 тысячы кароў.

«Яны самі сабе выбіралі гаспадарку. Хочуць забяспечваць прадуктамі харчавання турмы, калоніі і ЛПП. Вось, такі эксперымент наважылі правесці. Пакуль збіраюцца працаваць, у іх ёсць планы вырошчвання гародніны, гадоўлі свіней. Нейкую колькасць людзей будуць туды накіроўваць на працу», - апісваюць у Светлагорскім райвыканкаме.

Раней кіраўнік МУС Ігар Шуневіч паведамляў, што працаўладкаванне былых зняволеных у гэтую гаспадарку паспрыяе «зніжэнню рэцыдыву і дапаможа людзям уліцца ў грамадства». Дык ці будуць вызваленыя круціць хвасты свінням?

«Усе людзі, якія ў нас працуюць, а гэта 201 чалавек пераходзяць пад юрысдыкцыю дэпартамента. Звальняць або скарачаць нікога не будуць. Ну хто ж заменіць таго ж трактарыста? Каб нам узяць яшчэ 200 чалавек, нам трэба вытворчасць расшыраць на 50%», - распавядаюць у «Хутары-агра».

Але зняволеных на працу ўзяць усё ж гатовыя, пару дзясяткаў чалавек і то... вясной.

«Зняволены ён ці не, галоўнае каб выконваў план на працы. Я набіраю вясной на збожжа яшчэ чалавек 20-25, часова. Аб іншых вакансіях гаворка не ідзе», - дадаюць у «Хутары-агра».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках