Відэафакт: Замежнікі з 30 краін свету павіншавалі гарадзенцаў з Новым годам па-беларуску
4- 28.12.2017, 17:45
- 10,651
Арыгінальнае віншаванне з надыходзячымі святамі.
Пакуль вы бегаеце ў пераднавагодняй мітусні па крамах, для вас запісалі навагодняе віншаванне. Зробленае яно ў выглядзе цікавага эксперыменту, і гучыць вельмі незвычайна.
Павіншаваць беларусаў наважылі замежнікі з розных кантынентаў, якія часова або стала пражываюць у Гародні, піша s13.ru.
Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі блізу 30 краін свету. Сярод іх грамадзяне Эквадора, Танзаніі, Зімбабвэ, Мальдыўскай рэспублікі, Самалі, Індыі, Марока і іншых дзяржаў. Удзельнікі роліка віншуюць гарадзенцаў на беларускай мове.
Аднак, зрабіць гэта ўдзельнікам было зусім няпроста. Многія з іх не толькі не ведалі беларускай і расейскай мовы, але і слаба валодалі ангельскай. Таму асноўнай складанасцю для здымачнай групы была нават не пастаноўка больш менш выразнага вымаўлення, а растлумачыць дзецям, што ім трэба зрабіць.
Паглядзіце, што з гэтага атрымалася.