26 красавiка 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даў Дробышу шакаладку за зламанае рабро

42
Лукашэнка даў Дробышу шакаладку за зламанае рабро

Артыст сыграў у хакей з камандай дыктатара.

Лукашэнка згуляў у хакей са знакамітымі расейскімі дрэсіроўшчыкамі Аскольдам і Эдгардам Запашнымі. Паядынак адбыўся ў мінулы панядзелак, 27 лістапада, на малой арэне Палаца спорту ў Менску ў рамках вучэбна-трэніровачнага збору хакейнай дружыны кіраўніка, паведамляе pressball.by

«Аскольд Запашны прадставіў братоў на лёдзе і выступіў у нападзе пад нумарам 13 супраць каманды прэзідэнта. Спаборнікам дрэсіроўшчыка аказаўся Аляксандр Лукашэнка, які гуляў у нападзе пад нумарам 1», - распавяла прэс-аташэ народных артыстаў Расеі Вікторыя Урбановіч.

Эдгар Запашны назіраў за гульнёй з трыбун.

«Я быў фактычна адзіным заўзятарам падчас матчу. Гульня была цікавай і інтэнсіўнай, з вялікай колькасцю рэалізаваных момантаў. У перапынку паміж перыядамі прэзідэнт Беларусі надаў увагу нам з братам, мы пагутарылі, а кампанію склаў знакаміты кампазітар і прадусар Віктар Дробыш», - распавёў Эдгар Запашны.

Урбановіч таксама распавяла, што падчас гульні Дробыш зламаў рабро, але гэта ніяк не паўплывала на яго ўражанне ад паядынку.

«Гуляў у хакей! Забіў пару галоў і зламаў рабро, трапіў у бальніцу і атрымаў такі кранальны і па-дзіцячы сентыментальны сувенір ад чалавека, які можа быць строгім і суровым, ад прэзідэнта Беларусі - А.Г. Лукашэнкі!!!!!» , - напісаў на сваёй старонцы Дробыш і апублікаваў фота пліткі шакаладу на ўпакоўцы якой аўтограф беларускага дыктатара.

Разам з Дробышам у адной камандзе гулялі беларускі бізнэсовец Юрый Чыж, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках