26 красавiка 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты выцягнулі Саакашвілі з машыны СБУ

22
Актывісты выцягнулі Саакашвілі з машыны СБУ

Палітык і ягоныя прыхільнікі ідуць маршам да Вярхоўнай Рады.

Актывісты выцягнулі Міхаіла Саакашвілі з машыны СБУ. Для гэтага актывісты выбілі вокны ў аўто і зламалі заднія дзверы ў мікрааўтобусе.

Натоўп прынёс Саакашвілі да касцёла ў цэнтры Кіева.

Міхаіл Саакашвілі выступіў на плошчы:

«Сёння банда Парашэнкі паводле хлуслівых абвінавачванняў спрабуе арыштаваць мяне, каб прыбраць з Украіны галоўнага ворага Пуціна на постсавецкай прасторы і галоўнага змагара з карупцыяй.

Я пакладу сваё жыццё за свабоду Украіны, за вызваленне ад барыг і алігархаў. Заклікаю ўсіх кіянаў выйсці на вуліцу, сабрацца на Майдане і пачаць працэс вызвалення Украіны ад Парашэнкі і ягонай банды.

Войска на нашым баку. Усю дарогу супрацоўнікі СБ лаялі барыгу Парашэнку. Таму не трэба баяцца, нас мільёны, мы вельмі моцныя.

Нічога не бойцеся, яны павінны нас баяцца, яны павінны ўцякаць, мы не павінны ўцякаць».

Прыхільнікі Саакашвілі пайшлі маршам вуліцай Грушэўскага да будынка Вярхоўнай Рады Украіны. А 17.00 (паводле менскага часу) там павінен выступіць генпракурор Украіны Юрый Луцэнка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках