26 красавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навагоднія ялінкі падаражэлі

6
Навагоднія ялінкі падаражэлі

Самае маленькае дрэўца ў Віцебску можна будзе набыць за 9 рублёў.

На самыя хадавыя навагоднія елкі вышынёй ад метра да двух кошт за год вырас на 20%, на ёлачных базарах Віцебска такое дрэўца можна будзе набыць за 12 рублёў, піша news.vitebsk.cc.

На 21% адсотак падаражэлі навагоднія дрэвы вышынёй ад двух да трох метраў, такая святочная прыгажуня абыдзецца сёлета 17 рублёў. А вось на самыя маленькія ялінкі (да аднаго метра) кошты паднялі толькі на 13% - з 8 да 9 рублёў.

Агулам кошт навагодніх ялінак і хвоі, якія будуць прадавацца Віцебскім лясгасам на ёлачных базарах абласнога цэнтра, за год вырас на 33%. Пры гэтым больш за ўсё - на 47% - паднялі кошты самых высокіх дрэваў: вышынёй ад 28 да 29 метраў - з 116 да 170 рублёў; вышынёй ад 29 да 30 метраў - з 119 да 175 рублёў.

Сёлета калядныя і ёлачныя кірмашы пачнуць працу ў Віцебску з 16 снежня.

Варта адзначыць, што пры куплі навагодняй ялінкі непасрэдна ў лясніцтвах Віцебскага лясгаса, можна зэканоміць да 25%, напрыклад, дрэвы вышынёй ад двух да трох метраў там будуць каштаваць усяго 9 рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках