26 красавiка 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь паставіць першую партыю нафтапрадуктаў праз расейскія парты

7
Беларусь паставіць першую партыю нафтапрадуктаў праз расейскія парты

Лукашэнка саступіў нафтагазаваму шантажу з боку РФ.

Беларусь уклала кантракт на пастаўку партыі нафтапрадуктаў з транспартаваннем праз расейскія парты, паведамляе БелТА са спасылкай на старшыню «Белнафтахіма» Ігара Ляшэнку.

«Прынцып той жа: наш бізнэс раўнацэнны матэматыцы. Мы будзем выстаўляцца на ўмовах продажу паслугі. Ужо ёсць адзін з расейскіх пакупнікоў на 72 тысячы то, ён абярэ гэтыя аб'ёмы ў снежні-студзені», - растлумачыў Ляшэнка.

Як паведамляе ТАСС, Беларусь можа экспартаваць у 2018 годзе праз парты РФ да 1 млн тон нафтапрадуктаў пры наяўнасці спрыяльных эканамічных умоў.

Найбліжэйшы расейскі порт, Усць-Луга, знаходзіцца за 800 км ад «Нафтана», канкурэнт, рыжскі порт, удвая бліжэй. Раней Беларусь таксама прапаноўвала кліентам магчымасць выбару порта адпраўкі, але перавага з улікам чыгуначных тарыфаў, фрахту, партовых унёскаў і г.д. заўсёды аддавалася портам Літвы і Латвіі. У 2016 годзе Беларусь экспартавала 13 млн тон нафтапрадуктаў.

Як раней паведамлялася, у канцы жніўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў аб тым, што транзіт беларускіх нафтапрадуктаў у Заходнюю Еўропу нядрэнна было б перайначыць на расейскія порты, выкарыстаўшы самы просты метад - прапісаць Менску такую лагістыку «ў нагрузку» да дамовы на пастаўку нафты.

Кіраўнік РЧ Алег Белазёраў тады паскардзіўся прэзідэнту Расеі, што беларусы адмаўляюцца ад паслуг расейскіх чыгунак на карысць прыбалтыйскай інфраструктуры. «Для нафтаналіваў мы далі пяцідзесяціадсоткавую зніжку для перавозкі з беларускіх заводаў, але беларускія заводы пакуль не выкарыстоўваюць ні Усць-Лугу, ні Санкт-Пецярбург, а едуць у краіны Прыбалтыкі. Мы вядзём дыскусію, яны кажуць, што ў іх доўгатэрміновыя кантракты ўкладзеныя, але мы стараемся выбудоўваць з імі дыялог», - сказаў Белазёраў.

Акрамя доўгатэрміновых кантрактаў з Літвой і Латвіяй ёсць у Менска і іншыя аргументы, самы важкі з якіх - эканамічная неэфектыўнасць.

Кошт пытання для Беларусі сур'ёзны - выгада ад пастаўкі бязмытнай нафты пры гадавым аб'ёме 24 млн тон і сённяшніх коштах складае блізу 1,4 млрд даляраў на год.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, каментуючы ініцыятыву Пуціна, адзначыў: Расея не робіць спроб ціснуць на Беларусь для змены шляхоў транзіту беларускіх нафтапрадуктаў.

«Мы ў красавіку ўрэгулявалі ўсе дачыненні з нафтай да 2025 года. Няма ультыматумаў і шантажу і, спадзяюся, не будзе. Ёсць прапанова паглядзець шляхі транспартавання нафтапрадуктаў (праз расейскія парты. - Заўвага рэд). Але эканоміка павінна быць асновай усяго. Пакуль гэта проста працоўная прапанова», - патлумачыў Сямашка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках