2 траўня 2024, Чацвер, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: У Беларусі расце бездань паміж багатымі і беднымі

12
Леанід Злотнікаў: У Беларусі расце бездань паміж багатымі і беднымі
Леанід Злотнікаў

Найбліжэйшым часам у краіне складзецца вельмі напружаная сітуацыя.

Сярэдняя беларуская сям'я ў студзені-верасні штомесяц мела суму 1026,7 рубля. У жыхароў гарадоў гэтая сума складае 1096,3 рубля на месяц, а ў сельскіх населеных пунктах - 843,4 рубля. Паводле падлікаў tut.by, лідаруюць у штомесячных даходах жыхары Менска - амаль 1371,2 рубля, а адстаюць - жыхары Магілёўскай вобласці - 914,5 рубля. Разыходжанне паміж самымі багатымі (менчукамі) і беднымі (віцебцамі) - амаль у 1,5 разы.

Злотнікаў: А адкуль узяцца даходам?

- Гэта вялікае разыходжанне. У Менску сярэдні заробак ужо за тысячу перасягнуў, а ў рэгіёнах - 500-600 рублёў. Вельмі нізкія даходы ў сельскай мясцовасці, у сельгаспрадпрыемстваў фактычна няма рэсурсаў для выплаты заробкаў, яны знаходзяцца ў вельмі цяжкім фінансавым становішчы, - кажа ў каментары zautra.by эканаміст Леанід Злотнікаў.

Паводле звестак апублікаванага на днях даследавання BEROC «дэтэрмінанты беднасці ў перыяд эканамічнага росту і яго адсутнасці. Ацэнка дынамікі беднасці ў Беларусі ў 2009-2016 гадах», узровень беднасці для сельскіх рэгіёнаў цягам 2009-2016 гадоў быў прыкладна на 44% вышэйшым, чым у сярэднім у краіне. А ў гарадах ён быў на 16% ніжэйшым, чым агулам у Беларусі.

«Гэта сведчыць аб наяўнасці значнай эканамічнай няроўнасці ў дзяржаве», - робіць выснову аўтар даследавання навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазоль.

Ён даследаваў узровень і дэтэрмінанты беднасці ў Беларусі на падставе звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта для выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак паводле ўзроўню жыцця за перыяд 2009-2016 года. Узровень беднасці ацэньваўся на аснове паказчыкаў спажывецкіх выдаткаў з выкарыстаннем падыходу, заснаванага на ацэнцы выдаткаў на задавальненне асноўных патрэбаў хатняй гаспадаркі з выкарыстаннем харчовай і абсалютных паказчыкаў беднасці.

Згодна з выкарыстанай метадалогіяй, за апошнія два гады абсалютная беднасць у Беларусі павялічылася ўдвая і дасягнула 29% насельніцтва.

Леанід Злотнікаў нагадвае, што практычна кожны трэці беларус жыве на сярэдні даход на чалавека 290 рублёў.

- Гэта вельмі нізкі ўзровень, - канстатуе экспэрт.

Ці будзе павялічвацца разрыў паміж беднымі і багатымі? На думку эканаміста, у існай эканамічнай сітуацыі ў беларусаў ёсць толькі адзін прагноз:

- Не мяняецца эканамічная мадэль і яна неэфектыўная. Адкуль могуць узяцца даходы, якія можна дзяліць паміж людзьмі? Патрэбныя рэформы, мадэрнізацыя, інвестыцыі. А яны апошнія 3-4 гады не ідуць сюды, ды і раней былі не вельмі значнымі. Прадпрыемствы парахнеюць, канкурэнтаздольнасць на вонкавых рынках нізкая, даходы падаюць.

Гэты год быў адносна спрыяльным для Беларусі, мяркуе экспэрт. Гэта, у асноўным, абумоўлена ростам сусветнай эканомікі. Але на рост дабрабыту беларусаў гэта ніяк не паўплывала.

- Мы гаворым не пра заробкі, а пра рэальныя даходы, якія да апошніх месяцаў толькі зніжаліся, - падкрэслівае Леанід Злотнікаў.

Эканаміст папярэджвае, што спрыяльная вонкавая кан'юнктура не можа доўжыцца бясконца, а калі казаць пра ўнутраныя фактары росту, то іх папросту няма.

- Гэта з аднаго боку, а з другога на нас ціснуць пазыкі. У найбліжэйшыя тры гады будзе вельмі напружаная сітуацыя з іх вяртаннем, - адзначае экспэрт.

На думку Леаніда Злотнікава, жыхары небагатых рэгіёнаў не могуць разлічваць і на Расею, куды ў больш сытыя гады беларусы ездзілі на заробкі.

- Блізу 15% расейцаў апынуліся за рысай беднасці, у расейскай глыбінцы сітуацыя ані не лепш, чым у нас, - кажа эканаміст.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках