26 красавiка 2024, Пятніца, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды зацікавіліся расейскім генералам «Дэльфінам» у справе аб катастрофе MH17

4
Нідэрланды зацікавіліся расейскім генералам «Дэльфінам» у справе аб катастрофе MH17

Міжнародная следчая група зацікавілася інфармацыяй пра расейскага генерала.

Паводле звестак Bellingcat, ім мог быць расейскі генерал-палкоўнік у адстаўцы з пазыўным «Дэльфін», піша rbc.ru.

Адным з фігурантаў справы аб катастрофе рэйса MH17 на Усходзе Украіны мог быць расейскі генерал-палкоўнік, галоўны інспектар Цэнтральнай вайсковай акругі Мікалай Ткачоў, раней быў вядомы толькі ягоны пазыўны — «Дэльфін», высветліла група Belingcat супольна з выданнем Insider. Расследаваннем справы займаецца Міжнародная следчая група (JIT) з прадстаўнікоў Аўстраліі, Бельгіі, Малайзіі, Нідэрландаў і Украіны. JIT пракаментавала публікацыю Bellingcat, адзначыўшы, што следчыя «з вялікай цікавасцю звярнулі ўвагу на гэтую інфармацыю».

У сваім новым расследаванні Bellingcat абапіралася на праслухоўванне размоваў, аўдыёзапіс якой апублікавалі следчыя на афіцыйным сайце пракуратуры Нідэрландаў (расшыфроўка на расейскай мове). У расшыфроўцы да «Дэльфіна» звяртаюцца «Мікалай Фёдаравіч», пракуратура мяркуе, што гэта сапраўднае імя фігуранта, але прозвішча «Дэльфіна» было невядомая. Акрамя яго JIT таксама шукае Андрэя Іванавіча з пазыўным «Арыён», следчыя ўважаюць іх «залучанымі ў злачынную дзейнасць падчас ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны».

Ігар Гіркін (Стралкоў), які раней кіраваў міністэрствам абароны самаабвешчанай ДНР, у размове з The Insider паведаміў, што сустракаўся з «Дэльфінам» і «Арыёнам» у Краснадоне ў канцы ліпеня і, на ягоныя звесткі, «Дэльфін» быў адстаўным расейскім генералам. У гутарцы з РБК Гіркін пацвердзіў, што сустракаўся ў 2014 годзе з «Дэльфінам» у Краснадоне, але ягоным прозвішчам не цікавіўся. «Я, шчыра кажучы, не ведаю ягонага прозвішча. Але ведаю пазыўны: «Дэльфін». Я быў упэўнены, што ён адстаўны генерал. Ён узначальваў каардынацыйны штаб у Краснадоне», — сказаў экс-міністр, адказваючы на пытанне РБК, ці сустракаўся ён з генералам Ткачовым.

Генерал-палкоўнік Мікалай Ткачоў быў адпраўлены ў адстаўку 10 снежня 2010 года, гаворыцца ва ўказе прэзідэнта ад снежня 2010 года. Згодна з выпіскай з АДРЮА, ён камандаваў вайсковай часткай 20650, расфармаванай 9 верасня 2014 года. Як высветліў Bellingcat, з лютага 2011 года да жніўня 2012 года генерал быў галоўным вайсковым дарадцам у Сірыі. Bellingcat таксама знайшла яго на відэа параду ў Екацярынбургу 9 траўня 2014 года: Ткачоў стаіць сярод генералаў, якія прымаюць парад.

The Insider удалося пагаварыць з генералам. Ён заявіў выданню, што пасля вяртання з Сірыі стаў галоўным інспектарам Цэнтральнай вайсковай акругі, а ў 2017 годзе таксама кіраўніком апякунскай рады вайсковага вучылішча ў Екацярынбургу. У прыёмнай Екацярынбургскага сувораўскага вайсковага вучылішча РБК пацвердзілі, што Мікалай Ткачоў сапраўды уваходзіць у папячыцельскую раду ўстановы.

Са слоў генерала, ён «з Екацярынбурга нікуды не выязджаў» і ва Украіне ў 2014 годзе не быў.

Каб зрабіць запіс голасу Ткачова, журналісты The Insider звязаліся з ім пад выглядам інтэрв'ю аб сувораўскім вучылішчы, а затым звярнуліся ў Нацыянальны цэнтр медыякрыміналістыкі Універсітэта Каларада ў Дэнверы і ў Літоўскі цэнтр судовай экспэртызы для правядзення даследавання на прадмет падабенства галасоў у іх запісе і праслухоўванні, апублікаванай галандскай пракуратурай. «Імавернасць таго, што «Дэльфін» - гэта той жа чалавек, што і спікер у аўдыёзапісе [The Insider] call_13-11-46_OUT_8***.aac у 428 разоў большая за тое, што «Дэльфін» - гэта іншы чалавек. Аналіз пацвярджае гіпотэзу аб тым, што «Дэльфін» гэта той жа чалавек, што і спікер у аўдыёзапісе call_13-11-46_OUT_8***.aac», — прыводзіць выданне высновы амерыканскага ўніверсітэта.

У адпаведнасці са стандартамі Еўрапейскай сеткі інстытутаў судовай экспэртызы значэнне 428 уважаецца за «дастаткова моцнае пацвярджэнне» таго, што голас з запісу належыць аднаму і таму ж чалавеку.

У літоўскім цэнтры таксама правялі аналіз спектру амплітуды голасу і прыйшлі да высновы, што з чатырох фрагментаў галасоў «Дэльфіна» два «імаверна супадаюць» з голасам Ткачова і два «з высокай ступенню».

РБК накіраваў афіцыйныя запыты ў прэс-службу Цэнтральнай вайсковай акругі і Мінабароны.

Boeing 777, які ляцеў рэйсам MH17 «Малайзійскіх авіяліній» і пацярпеў катастрофу ў небе над Усходняй Украінай 17 ліпеня 2014 года а 16:20 паводле мясцовага часу. Усе 298 пасажыраў самалёта загінулі.

Існуе версія, што самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу «Бук» апалчэнцамі, якія ўдзельнічаюць у ваенным канфлікце ва Украіне. Bellingcat высветліла, што ў гэтым раёне знаходзіўся «Бук» пад нумарам 332, прыпісаны да расейскай 53-й зенітнай ракетнай брыгады. Паводле звестак даследчыкаў, транспартаванне ЗРК на Данбас кантраляваў расейскі афіцэр Сяргей Дубінскі, які фігураваў у СМІ як камандзір выведкі «ДНР» з пазыўным «Хмуры». Дубінскі гэта адмаўляў.

Рада бяспекі Нідэрландаў уважае за прычыну аварыяў самалёта траплянне ракеты «зямля — паветра», запушчанай з «Бука». Расея ўважае, што Боінг збілі ўкраінскія вайскоўцы, расейскі радыёлакацыйны комплекс «Уцёс-Т» не зафіксаваў якіх-небудзь старонніх аб'ектаў паблізу маршруту MH17, заяўляў намеснік галоўнага канструктара комплексу Віктар Мешчаракоў. Версія ўкраінскіх уладаў аналагічная таму, аб чым заяўляюць следчыя Bellingcat.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках