26 красавiка 2024, Пятніца, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рок-гурт Akute адмовіўся ад гітар і запісвае электронны альбом

1
Рок-гурт Akute адмовіўся ад гітар і запісвае электронны альбом
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У некаторых песнях беларускага гурта наогул не будзе жывых інструментаў.

Магілёўскія індзі-рокеры Akute прыступілі да запісу новага, пятага з ліку, альбома. Ён будзе электронным, піша «Еўрарадыё».

«Пакуль што цяжка сказаць, якім ён будзе на выхадзе, але дакладна будуць сапраўдныя для нас эксперыменты, у некаторых песнях наогул не будзе жывых інструментаў. Мы пераходзім у нуаравы электронны фармат», - інтрыгуе бас-гітарыст і аўтар тэкстаў песень гурта Раман Жыгараў.

Са слоў Рамана, музыкі запісваюць дыск «дома на каленцы». Яны робяць шмат папярэдняга прадакшна, ведаюць, як хочуць гучаць. Таму слухачы пачуюць «зусім не тых Akute, якія былі да гэтага»:

«У нас прыкладна дзевяць песень больш-менш гатовых. І нам падабаецца, як усе гучыць ужо цяпер. Таму мы не бачым сэнсу гэта адпраўляць кудысьці на звядзенне. Мы задаволеныя тым, у які бок мы рухаемся, але пакуль не ведаем, як будзем гэта выконваць».

Музыка кажа, цяпер, акрамя звыклых для Akute інструментаў, на сцэне з'явіцца новае афармленне, а нажыва гурт будзе гучаць інакш, больш цікава, чым на «халодным» запісе.

У тэкставым і вобразным плане Akute не зменяцца, абяцае Раман.

Найбліжэйшым часам Akute прадэманструюць сінгл з альбома, які запісваюць проста цяпер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках