26 красавiка 2024, Пятніца, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Ранальду: Я найлепшы футбаліст у гісторыі

29
Крышціяну Ранальду: Я найлепшы футбаліст у гісторыі
КРЫШЦІЯНУ РАНАЛЬДУ
ФОТА: GETTY IMAGES

Нападнік «Рэала» падзяліўся меркаваннем пра 5-ы «Залаты мяч», які быў уручаны яму ўчора.

- Я вельмі шчаслівы, гэта надзвычайны момант маёй кар'еры. Я доўга гэтага чакаў. Летась у нас быў выдатны сезон, перамога ў Лізе чэмпіёнаў і Еўра, на асабістым узроўні я стаў найлепшым бамбардзірам ЛЧ, - сказаў знакаміты футбаліст Крышціяну Ранальду ў інтэрв'ю часопісу France Football (пераклад - by.tribuna.com).

Трафеі дапамагаюць здабыць «Залаты мяч», таму я дзякую сваім таварышам з каманды «Рэала» і нацыянальнай камандзе Партугаліі, якія былі для мяне надта важнымі, і ўсіх, хто дапамог мне апынуцца тут.

Ці матывуе мяне супрацьстаянне з Мэсі? Магчыма, у падсвядомасці гэта ёсць, але я пра гэта не думаю. Мая матывацыя - я сам. Я прадаўжаю змагацца з сабой, каб палепшыць сябе.

Канкурэнцыя з Мэсі - гэта добра: заўсёды хочаш быць найлепшым, здабыць больш трафеяў. Я ўсё яшчэ матываваны ўставаць уранку на трэніроўкі. Калі-небудзь гэта скончыцца, але пакуль я пра гэта не думаю.

Я не думаў, што змагу дагнаць Мэсі ў «Залатым мячам», калі адставаў ад яго на чатыры. Але ўсё мяняецца, футбол дае магчымасць працаваць над сабой і імкнуцца рухацца наперад.

Чым вышэй ты падымаешся, тым мацней цябе крытыкуюць. Я найлепшы футбаліст у гісторыі. Бачу, што мяне часта крытыкуюць, але многія мяне і абараняюць. Выпадковасцяў не бывае: учора адзін рэкорд, сёння іншы.

Адно з самых частых слоў, якое я чую - «віншую». Гэта прыкмета таго, што я раблю сваю працу добра і на асабістым узроўні ў тым ліку.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках