26 красавiка 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэш ад БРСМ на конкурсе «Студэнт года»

17
Трэш ад БРСМ на конкурсе «Студэнт года»
Фота: tut.by

«Ну што, дзяўчаткі, міліцыю выклікалі?»

У Нацыянальнай бібліятэцы 8 снежня прайшоў конкурс «Студэнт года - 2017». Арганізатарам імпрэзы выступіў БРСМ.

Удзел у конкурсе бралі 10 студэнтаў, сярод якіх былі і філолагі, і інжынеры, і нават оперупаўнаважаны. Канкурсанты спявалі, танцавалі і бліскалі эрудыцыяй.

Мабыць, самым эфектным было з'яўленне студэнта Магілёўскага інстытута МУС Максіма Патарэнкі, піша tut.by. На сцэну выбеглі 5 хлопцаў у АМАПаўскай форме з жалезнымі шчытамі і ў шаломах.

Фота: tut.by

Сябры паднялі Максіма на плечы, а ён сказаў: «Ну што, дзяўчаткі, міліцыю выклікалі?» Пасля гэтага канкурсант адпрацаваў некалькі прыёмаў, паказаў свае таленты ў баі і нават станчыў. За візітоўку Максім атрымаў ад журы амаль усе 10-кі і толькі адзін чалавек падняў таблічку з 8 баламі.

Фота: tut.by

Цікава, што перамогу ў конкурсе атрымала беларускамоўная студэнтка філфака Аляксандра Радковіч з Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы.

Я думаю, што перш за ўсе, — гэта мова. Гэта першае, што кідалася ў вочы журы і гледачам. Па-другое, як казалі ў журы, гэта шчырасць, адкрытасць и рознабаковасць. Бо я і спяваю, і танчу, і прамаўляю.

На наша пытанне аб тым, што трэба змяніць у сістэме вышэйшай навучальнай адукацыі, Аляксандра адказала:

- Трэба больш прадметаў выкладаць на мове. Каб больш было беларускай мовы ў жыцці.

Фота: tut.by

У падарунак дзяўчына атрымала сертыфікат на iPhone 6.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках