26 красавiка 2024, Пятніца, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі гародніну, якая падаўжае жыццё

19
Навукоўцы назвалі гародніну, якая падаўжае жыццё

Рэгулярнае ўжыванне гэтай гародніны значна паляпшае здароўе.

Навукоўцы з Вялікабрытаніі правялі шэраг даследаванняў складу і ўласцівасцяў звыклых усім буракоў. Паводле іх вынікаў былі зробленыя высновы, што рэгулярнае ўжыванне гэтай гародніны значна паляпшае здароўе, піша facenews.ua.

Дадаванне ў рацыён буракоў - выдатная прафілактыка захворванняў сэрцава-судзіннай сістэмы. Гэта тлумачыцца высокім утрыманнем у караняплодзе натрыю. Стравы з буракоў паляпшаюць стан і працу крывяносных судзінаў. Пры гэтым сістэма кровазвароту становіцца больш устойлівай да ўздзеяння ўсіх негатыўных чыннікаў. Таксама памяншаецца рызыка зацвярдзення судзінных тканак.

Буракі карысная і для нервовай сістэмы, для нармалізацыі псіхічнага стану чалавека. Акрамя таго, вядома, што рэгулярнае ўжыванне гэтага прадукту паляпшае памяць у хворых атэрасклерозам.

Ёд, які змяшчаецца ў бураку, робіць яго карысным для шчытападобнай залозы. А добры стан эндакрыннай сістэмы паляпшае працу ўсіх органаў чалавека.

Медыцынскія спецыялісты рэкамендуюць уводзіць сырыя або вараныя буракі ў харчаванне не радзей за 1 раз на два дні. Можна гатаваць з яго салаты ці дадаваць у першыя стравы. Таксама карысны сок гэтага караняплоду, яго варта ўжываць па 100 мл некалькі разоў на дзень.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках