26 красавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы зрабілі важную выснову пра жыццё першых людзей у Еўразіі

10
Навукоўцы зрабілі важную выснову пра жыццё першых людзей у Еўразіі

Нямецкія экспэрты перагледзелі даследаванні міграцыі першых людзей.

Даследнікі з Інстытута Макса Планка (Нямеччына) перагледзелі даследаванні міграцыі першых людзей і высветлілі, што нашы продкі падарожнічалі па Еўразіі значна раней, чым уважалася, паведамляе «Моя планета» са спасылкай на The Daily Mail.

Даследчыкі мяркуюць, што першыя перасяленні пачаліся 120 000 гадоў таму - гэта на 60 000 гадоў раней, чым сведчылі папярэднія навуковыя пошукі.

Традыцыйная мадэль міграцыйных шляхоў мяркуе, што сучасныя людзі эвалюцыянавалі ў Афрыцы, а затым пачалі пакідаць кантынент 60 000 гадоў таму. Аднак прагрэс у ДНК-даследаваннях і іншых метадах аналізу дазволіў адсунуць гэты тэрмін у значна больш далёкія часы. Так, дзякуючы археалагічным знаходкам апошніх дзесяцігоддзяў высветлілася, што ў Азію людзі прыбылі ад 70 000 да 120 000 гадоў таму. Гэта супярэчыць асноўнай тэорыі.

Акрамя таго, у Еўразіі людзі рассяляліся цягам некалькіх дзясяткаў тысяч гадоў, уступаючы ў сувязі з іншымі гамінінамі, накшталт дзянісаўцаў і неандэртальцаў.

На карысць гэтай тэорыі таксама працуюць нядаўнія даследаванні ДНК старажытных людзей, якія засялялі Малайзію і Аўстралію: навукоўцы выявілі гены дзянісаўскага чалавека. У многіх людзей дагэтуль прысутнічае ДНК неандэртальцаў.

На думку навукоўцаў, існавала некалькі хваляў міграцыі, але стартавалі яны менавіта 120 000 гадоў таму. Невялікія групы збіральнікаў і паляўнічых сталі перасоўвацца па свету і асядаць у розных частках планеты. Такім чынам, узаемадзеянне ўсіх відаў старажытных людзей было больш глабальным, чым мы можам меркаваць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках