26 красавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўвяла рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю

81
Расея ўвяла рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю

Раней памежнай зоны на мяжы не было.

Памежная зона ўстаноўленая на межах Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцей з Беларуссю, гэта прадугледжана загадамі дырэктара Федэральнай службы бяспекі РФ Аляксандра Бортнікава, якія апублікаваныя на партале прававой інфармацыі, паведамляе interfax.ru.

Памежныя зоны ўстанаўліваюцца для «стварэння патрэбных умоў аховы дзяржаўнай мяжы РФ», гаворыцца ў дакументах.

У адпаведнасці з загадамі кіраўніка ФСБ рэгіянальныя ўправы ў Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай вобласці павінны будуць ўстанавіць месца і час для ўезду і праходу асоб, а таксама транспартных сродкаў у памежную зону, арганізаваць устаноўку папераджальных знакаў. Раней памежнай зоны на межах суб'ектаў РФ з Беларуссю не было.

Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян. Пры гэтым было ўстаноўлена, што указ увойдзе ў дзеянне праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання. «Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш за 5 дзён пры ўездзе праз пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў. Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўразвяз, а таксама Бразілію, Інданэзію, ЗША, Японію ды іншыя дзяржавы», - паведаміла тады прэс-служба беларускага правадыра.

Паводле інфармацыі, найперш, гэта спакойныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі і дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у дачыненні да беларускіх грамадзян. Новыя правілы ахопліваюць таксама неграмадзян Латвіі і асоб без грамадзянства Эстоніі.

У Крамлі назвалі ўнутранай справай Менска ўвядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму для краін Еўразвязу і шэрагу іншых замежных дзяржаў, адзначыўшы, што з Масквой гэты крок узгадняўся. «Гэта абсалютна ўнутраная справа Беларусі», - сказаў журналістам 10 студзеня прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Каментуючы публікацыі ў СМІ на гэтую тэму, дыктатар запэўніў, што «скасаванне віз не азначае скасаванне памежнага кантролю - як ён быў, так і ёсць». «Цябе абавязкова правераць, хто ты такі, дакладна так, як у Расеі - пашпарт пакажы, кампутар паказаў. Нармальны чалавек - праходзь, пяць дзён жыві ў Беларусі. Не - кампутар адразу пакажа», - сказаў Лукашэнка.

«Таму выццё і лямант з боку некаторых сумежных дзяржаў - гэта проста спроба выказаць незадавальненне з боку пэўных сіл. Мы тут нічога не парушылі з пункту гледжання нашага ўнутранага заканадаўства. Гэта наша суверэннае права. І мы не парушылі нічога ў плане нашых дамоўленасцяў з іншымі дзяржавамі», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках