26 красавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску праз ДТЗ быў паралізаваны рух трамваяў

5
У Менску праз ДТЗ быў паралізаваны рух трамваяў
ФОТА: ДАІ ЦЭНТРАЛЬНАГА РАЁНА

Аварыя адбылася 10 лютага, а 08.00, на скрыжаванні вуліцы Арлоўскай са Старавіленскім трактам.

Пра гэта tut.by распавяла прадстаўніца ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

35-гадовы кіроўца Volkswagen Transporter ехаў па вуліцы Арлоўскай з боку праспекта Пераможцаў у напрамку плошчы Бангалор. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з Honda, якая ехала па вуліцы Арлоўскай і паварочвала налева на Старавіленскі тракт.

У выніку аварыі ніхто не пацярпеў. Праз ДТЗ рух транспарту на вуліцы Арлоўскай у кірунку плошчы Бангалор быў сур'ёзна абцяжараны, а рух трамваяў — паралізаваны ў абодва бакі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках