26 красавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўракамісіі паабяцаў да чэрвеня ўвесці бязвізавы рэжым для Украіны

11
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцаў да чэрвеня ўвесці бязвізавы рэжым для Украіны
Жан-Клод Юнкер
ФОТА: AP

Канчатковая пастанова ў гэтым пытанні павінна быць прынятая Радай ЕЗ.

Бязвізавы рэжым для наведвання краін Шэнгенскай зоны Еўразвязу можа быць уведзены для грамадзян Украіны да чэрвеня 2017 года. Пра гэта старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Украіны Уладзімірам Гройсманам, паведамляе DW.

«Мы абмяркоўвалі пытанне лібералізацыі візавага рэжыму. Гэта адбудзецца да лета», - заявіў Юнкер, адказваючы на пытанне аднаго з украінскіх журналістаў.

«Канчатковая пастанова будзе залежаць ад Рады ЕЗ»

Аднак намесніца прэс-сакратара Еўракамісіі Міна Андрэева паведаміла DW, што канчатковая пастанова ў гэтым пытанні павінна быць прынятая Радай ЕЗ.

«Безумоўна, я не магу спекуляваць аб тэрмінах. Мы ўпэўненыя, што гэта адбудзецца досыць хутка, але гэта залежыць ад Рады», - заявіла яна.

Са слоў Андрэевай, Еўрапейская камісія фактычна дала Кіеву «зялёнае святло». «Украінскі бок дасягнуў усіх мэтавых арыенціраў, таму мы і вылучылі адпаведную прапанову», - падкрэсліла яна.

«Цяпер Рада ЕЗ павінна прыняць фактычную пастанову, бо парламент ЕЗ ужо прагаласаваў», - дадала намесніца прэс-сакратара Еўракамісіі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках