2 траўня 2024, Чацвер, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля скандалу ўлады дазволілі Сяргею Жадану застацца ў Менску

44
Пасля скандалу ўлады дазволілі Сяргею Жадану застацца ў Менску
Сергей Жадан
Фото: Deutsche Welle

МЗС Беларусі скасаваў забарону на ўезд у краіну ўкраінскаму пісьменніку.

Беларускі МЗС ануляваў забарону на ўезд у Беларусь украінскага пісьменніка Сяргея Жадана. Раней у РУУС Ленінскага раёна Менска яму паставілі штамп у пашпарце, які азначае, што ён павінен пакінуць тэрыторыю краіны на працягу 72 гадзін.

Сяргей Жадан распавёў tut.by, што пазней з ім сустрэўся прадстаўнік МЗС Беларусі і забраў пашпарт.

— Мне паабяцалі, што дакумент хутка вернуць - з адменай забароны на ўезд, — пракаментаваў Жадан.

«Я лічу, што рашэнне адмянілі, дзякуючы ціску беларускага грамадства, прынцыповай пазіцыі кіраўніцтва Украіны і міжнароднаму рэзанансу. Гэты выпадак сведчыць, што якім бы моцным не быў аўтарытарны рэжым, грамадства мацней», - заявіў у каментары naviny.by Сяргей Жадан.

Нагадаем, што ўкраінскі пісьменнік Сяргей Жадан быў затрыманы ў Менску ўначы 11 лютага. Ноч ён правёў у Ленінскім РАУС, пасьля чаго яму паставілі штамп, які забараняе ўезд у Беларусь на няпэўны час.

— Каля двух ночы да мяне ў гасцінічны нумар нечакана прыехаў міліцэйскі патруль — сур'ёзны і засяроджаны. Нічога не тлумачачы, даставілі ў аддзяленне, пачалі прабіваць па базе, нічога не знайшлі. Патэлефанавалі ў КДБ. Там ім параілі ехаць у іншае аддзяленне. У Ленінскім РАУС зноў прабівалі па базе, нарэшце патлумачылі: аказваецца, мне яшчэ ў 2015-м забаронены ўезд на тэрыторыю Расеі з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». А паколькі Беларусь знаходзіцца з РФ у адной візавай зоне (не пашанцавала), то забарона аўтаматычна пераходзіць і да Беларусі з Казахстанам, — распавёў ён на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Сяргей Жадан павінен быў пакінуць тэрыторыю Беларусі цягам 72 гадзін.

Ва Украіне аператыўна адрэагавалі на сітуацыю. Амбасада Украіны ў Беларусі накіравала МЗС Беларусі ноту з мэтай атрымання тлумачэнняў з нагоды затрымання ўкраінскага пісьменніка. Пазней у МЗС Украіны выклікалі нашага амбасадара Ігара Сокала, а кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін правялі тэлефонныя перамовы.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках