26 красавiка 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус трапіў у лік намінантаў прэстыжнай прэміі Laureus World Sports Awards

1
Беларус трапіў у лік намінантаў прэстыжнай прэміі Laureus World Sports Awards
Ігар Бокій

11-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокій стаў намінантам ў катэгорыі «Спартовец года з абмежаванымі магчымасцямі».

11-разовы паралімпійскі чэмпіён, самы тытулаваны спартовец Паралімпіяды ў Рыа-2016, беларускі плывец-паралімпіец Ігар Бокій стаў намінантам прэстыжнай прэміі Laureus World Sports Awards у катэгорыі «Спартовец года з абмежаванымі магчымасцямі», паведамляе афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі плавання.

Laureus World Sports Awards — галоўная міжнародная спартыўная прэмія, якая штогод прысуджаецца найвялікшым спартоўцам свету. Узнагароды ўручаюцца на ўрачыстай цырымоніі, дзе прысутнічаюць галоўныя спартоўцы свету, і якую штогод транслююць у 180 краінах свету.

Вызначэнне пераможцаў Laureus World Sports Awards праходзіць у два этапы. Спачатку адборачная камісія, якая складаецца з вядучых міжнародных спартыўных рэдактараў, пісьменнікаў і тэлевядоўцаў больш як са 120 краін, галасуе, каб выбраць спіс з шасці прэтэндэнтаў у кожнай намінацыі. Затым 50 чальцоў міжнароднай спартыўнай акадэміі Laureus World Sports Awards, у якую ўваходзяць вядомыя ў мінулым спартоўцы, выбіраюць пераможцаў таемным галасаваннем.

Група адбору кандыдатаў уключыла Ігара ў лік прэтэндэнтаў у намінацыі «Спартовец года з абмежаванымі магчымасцямі», дзе ён быў адным з фаварытаў, але выніковае галасаванне пастанавіла аддаць пераможны кубак італійскай фехтавальніцы Беатрыс Віё, якая здабыла залаты медаль Паралімпійскіх гульняў з пратэзамі ўсіх чатырох канечнасцяў.

У намінацыі «Спартовец года» ў гэтым годзе перамог ямайскі лёгкаатлет, васьміразовы алімпійскі чэмпіён Усэйн Болт. Ён чацвёртым разам атрымаў прыз «Спартовец года» ад Laureus World Sports Awards, зраўняўшыся ў гэтым паказчыку з тэнісістам Роджэрам Федэрэрам.

«Спартоўкай года» прызнаная амерыканская гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Сымона Байлз.

«Камандай года» прызналі бейсбольны клуб Chicago Cubs.

«Вяртаннем года» прызнаны амерыканскі плывец Майкл Фэлпс.

У намінацыі «Душа спорту» перамог брытанскі футбольны клуб «Лестэр Сіці».

Найлепшым «Спартоўцам альтэрнатыўных тыпаў спорту» прызнаны даунхіл-райдэр Рэйчэл Атэртан.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках