26 красавiка 2024, Пятніца, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я пабудавала «дом мары» за $30,5 тысяч

43
Сям'я пабудавала «дом мары» за $30,5 тысяч
ФОТА: TUT.BY

Беларуская сям'я пабудавала дом сваімі рукамі, без «шабашнікаў».

Апавяданне Кацярыны публікуе tut.by.

— У кожнага з нас ёсць мары, жаданні, мэты. У мяне з дзяцінства была мара — дом. Не кватэра, не лецішча, а менавіта прыватны дом. Як толькі мы з мужам пажаніліся, пачалі шукаць участак для будаўніцтва сямейнага гнязда. Кошты, вядома, кусаліся. Мы звярнуліся ў сельсавет (балазе, сям'я жыла ў райцэнтры) і знайшлі ўчастак за кіламетр ад горада.

Да выбару праекта падышлі цвяроза, без амбіцый, разлічваючы толькі на свае магчымасці. Наважылі будаваць невялікі катэдж мансарднага тыпу: просты, квадратны, з двухсхільным дахам (таму што чым прасцейшы дах, тым танней). Для мяне было важна, каб большасць вокнаў выходзілі на сонечны бок. Праект заказвалі ў спецыялістаў. Каштаваў ён блізу двухсот даляраў у эквіваленце. Аднак, забягаючы наперад, скажу, што ў працэсе многае было зменена.

ФОТА: TUT.BY

Будавалі самі, без «шабашнікаў». Хто, як не гаспадар, лепш зробіць. Цяпер мой муж і муляр, і цясляр, і электрык, і сантэхнік. Дзякуй яго залатым рукам і вялізнаму жаданню ўвасобіць нашу мару ў жыццё!

ФОТА: TUT.BY

Летам 2010-га залілі стужкавы падмурак. На наступны год паставілі скрынку, накрылі дах.

ФОТА: TUT.BY

Паставілі вокны. Так як электрычнасці не было, а кітайскі генератар не спраўляўся з нагрузкамі, наважылі заняцца ўзвядзеннем гаспадарчых пабудоў. Пасля доўгай перапіскі з чыноўнікамі ў 2014 годзе нам усё-такі правялі камунікацыі. І будоўля закіпела з новай сілай...

ФОТА: TUT.BY

Муж са свёкрам узводзілі катэдж 5 гадоў. Я гадавала дзяцей. За час будаўніцтва наша сям'я вырасла ўдвая.

І вось 26 лістапада 2015 года мы пераехалі ў дом мары. Расслабляцца рана, наперадзе яшчэ ўладкаванне ўчастка і стварэнне хатняй утульнасці.

ФОТА: TUT.BY

Прыкладны разлік выдаткаў на будаўніцтва ў рублях:

даведкі і дакументы — 2156 ($1100);

планаванне ўчастка — 804 ($410);

падмурак — 5351 ($2730);

скрынка з ячэістых блокаў — 14 112 ($7200);

піламатэрыялы — 1960 ($1000);

дах з пясчана-цэментнай чарапіцы — 2842 ($1450);

пластыкавыя вокны, уваходныя дзверы — 4057 ($2070);

фасад (тынкоўка, шкласеткі, «караед», фарба) і «падшыўка» даху сафітам — 4273 ($2180);

лесвіца драўляная на металічным каркасе (муж рабіў сам) — 294 ($150);

аздабленне — 6135 ($3130);

дзверы міжпакаёвыя — 4371 ($2230);

сантэхніка — 9604 ($4900);

электрыка — 2156 ($1100);

газіфікацыя — 1764 ($900).

Усяго — 59 878 ($30550).

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках