27 красавiка 2024, Субота, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельская апазіцыя: Наступную акцыю трэба праводзіць на Дзень волі

7
Гомельская апазіцыя: Наступную акцыю трэба праводзіць на Дзень волі

Гамельчукі падтрымліваюць ініцыятыву Мікалая Статкевіча выйсці на наступную акцыю пратэсту 25 сакавіка.

Гомельскі актывіст Васіль Палякоў заявіў, што будзе заклікаць гараджан на Плошчу 25 сакавіка, на Дзень Волі, паведамляе «Радыё Свабода».

- На нядзельным маршы гамельчукі сказалі сваё слова: «Мы не рабы!» Вядома, некаторы час пачакаем. Дэкрэт трэба скасаваць ці хаця б замаруджваць. У гэты час прадоўжым збіраць подпісы за скасаванне дэкрэту.

Васіль Палякоў сказаў, што апошнім часам дзеянні ўладаў былі накіраваныя не столькі на паляпшэнне сітуацыі ў эканоміцы, колькі на зразанне сацыяльных праграм. Дэкрэт №3 стаў апошняй кропляй.

Улады самі штурхаюць людзей на вуліцы, і беларусы паказалі, што гатовыя бараніць свае правы.

Яшчэ адзін актывіст і палітык з Гомеля Уладзімір Кацора заявіў, што падтрымлівае пастанову выйсці на акцыю пратэсту на Дзень Волі.

«Згаджаюся з думкай, - кажа спадар Кацора, - што наступную масавую акцыю пратэсту трэба рыхтаваць менавіта на Дзень Волі. Як паказаў нядзельны досвед, у інфармаванні гараджан аб будучых акцыях пратэсту добра дапамагаюць сацыяльныя сеткі і блогеры. У нашым канкрэтным выпадку гэта былі перш за ўсё Максім Філіповіч і Дзмітрый Сабураў. Варта падключаць блогераў да ўдзелу ў падрыхтоўцы маршаў і мітынгаў.

Мясцовыя органы ўлады, убудаваныя ў жорсткую «вертыкаль», не здолелі адэкватна рэагаваць на сітуацыю. Яны безыніцыятыўныя, баязлівыя. У выніку «лісты шчасця» атрымлівалі нават грамадзяне, якія даўно памерлі, што выклікала заканамернае абурэнне ў родных і сваякоў», - сказаў Уладзімір Кацора.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках