26 красавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошы атачэння Януковіча могуць раздаць сем'ям загінулых за Украіну

9
Грошы атачэння Януковіча могуць раздаць сем'ям загінулых за Украіну
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: REUTERS

Кабінету міністраў Украіны прапануюць выплаціць сем'ям па 46 тысяч грыўняў за кошт сродкаў, выплачаных экс-чыноўнікамі часоў Януковіча.

Кабінету міністраў Украіны прапануюць размеркаваць 152 млн грн, выплачаныя ў бюджэт экс-намеснікам кіраўніка Дзяржаўнай падатковай службы Андрэем Галавачом і экс-намеснікам міністра эканомікі Аляксандрам Сухамлінам, паміж сем'ямі загінулых падчас Рэвалюцыі годнасці і ў зоне правядзення АТА. Пра гэта сёння паведаміў галоўны вайсковы пракурор Анатоль Маціяс, піша liga.net.

Ён адзначыў, што адпаведны зварот да кіраўніка ўрада Уладзіміра Гройсмана на просьбу Генпракуратуры прынялі народныя дэпутаты - чальцы бюджэтнага камітэта Вярхоўнай Рады.

«Усе чальцы бюджэтнага камітэта сёння аднагалосна прагаласавалі за зварот да прэм'ер-міністра з тым, каб 152 млн грн, якія ўжо спагнаныя з чальцоў злачыннай арганізацыі Януковіча як так званы прафіцыт і непрадугледжаныя даходы бюджэту, былі размеркаваны паміж сем'ямі чальцоў Нябеснай сотні - 106 чалавек - і сваякамі ўсіх забітых вайскоўцаў, якія загінулі за перыяд правядзення АТА, а гэта 3150 чалавек», - сказаў Маціяс.

Паводле ягоных слоў, у выпадку станоўчай пастановы Кабінета міністраў сем'і загінулых майданаўцаў і ўдзельнікаў АТА (байцоў УСУ, добраахвотніцкіх батальёнаў, Нацгвардыі) атрымаюць больш як па 46 тысяч грн.

Таксама вайсковы пракурор прадэманстраваў дакументы, якія пацвярджаюць выплату вышэйзгаданых сродкаў і іх паступленне ў дзяржбюджэт. Як адзначыў Маціяс, грошы былі залічаныя ў дзяржаўную скарбніцу ў канцы снежня 2016 года як «іншыя паступленні».

Пры гэтым чыноўнік падкрэсліў, што Галавач і Сухамлін як чальцы атачэння Януковіча цалкам прызналі сваю віну і далі выкрывальныя сведчанні «як па гарызанталі, так і па вертыкалі» злачыннай арганізацыі. З прычыны гэтага суд прызначыў ім рэальныя меры пакарання, але з выпрабавальным тэрмінам.

Са слоў Маціяса, паказанні Галавача і Сухамліна датычацца не толькі збеглых прадстаўнікоў атачэння Януковіча, але і тых, хто цяпер знаходзіцца ва Украіне.

15 лютага 2017 года генпракурор Юрый Луцэнка заявіў, што экс-намеснік кіраўніка Дзяржаўнай падатковай службы Андрэй Галавач пайшоў на ўгоду са следствам і заплаціў 130 млн грн.

9 жніўня 2016 года паведамлялася, што суд арыштаваў Галавача. Яго і яшчэ чатырох чыноўнікаў падатковых органаў часоў міністра даходаў і збораў Аляксандра Кліменкі падазравалі ў незаконнай кампенсацыі ПДВ на суму 3,2 млрд грн прадпрыемстваў з прыкметамі фіктыўнасці, якія знаходзіліся пад кантролем злачыннай групы Януковіча, Кліменкі і экс-прэм'ер-міністра Мікалая Азарава.

11 чэрвеня 2016 года паведамлялася аб затрыманні намесніка міністра эканамічнага развіцця ва ўрадзе Азарава Аляксандра Сухамліна. Экс-чыноўніка падазравалі ў тым, што ён у 2010-2014 гадах, будучы на пасадзе кіраўніка аўкцыённага камітэта ў продажы нафты, газавага кандэнсату, звадкаванага газу і вугалю, знаходзячыся ў змове з Януковічам, Азаравым і алігархам Сяргеем Курчанкам, незаконна завалодаў газам ПАО Укргазздабыча і ПАТ Укрнафта на суму больш за 2 млрд грн.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках